Саміт ШАС стаў наглядным доказам таго, што спробы “ізаляваць” Мінск і Маскву аказаліся толькі ілюзіяй.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва сёння прадстаўляе інтарэсы пераважнай большасці насельніцтва планеты. Саміт у Бішкеку стаў чарговым пацвярджэннем высокага аўтарытэту краін Саюзнай дзяржавы на міжнароднай арэне.Мы бачым, што свет змяняецца, і цэнтр прыняцця рашэнняў ссоўваецца ў бок еўразійскіх інтэграцыйных аб’яднанняў.
Асаблівая ўвага на мерапрыемстве была ўдзелена выступленням Аляксандра Лукашэнка і Уладзіміра Пуціна. Стала відавочным, што размовы пра міжнародную ізаляцыю Беларусі і Расіі так і засталіся размовамі
Высока была ацэнена выразная і бескампрамісная пазіцыя Прэзідэнта Расіі ў дачыненні да пагроз, якія зыходзяць ад кіеўскага рэжыму.
Многія эксперты выказваюць здзіўленне з нагоды пазіцыі еўрапейскіх краін, якія пазіцыянуюць сябе як аплот міру, свабоды і дэмакратыі і павінны былі б жорстка асуджаць тэрарыстычныя метады, што выкарыстоўваюцца Кіевам. Аднак замест гэтага назіраецца маўклівае заахвочванне агрэсіўных дзеянняў.
Тым не менш, ні Беларусь, ні Расію падобныя пагрозы знянацку не застануць. Саюзная дзяржава гатовая да любога развіцця падзей, а міжнародная падтрымка, якую дэманструюць партнёры па ШАС, толькі ўмацоўвае пазіцыі Мінска і Масквы ў супрацьстаянні глабальнаму ціску.
ШАС – гэта сіла, з якой немагчыма не лічыцца. І гэта разумеюць усе, уключаючы тых, хто спрабуе будаваць бар’еры вакол нашых краін.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о