Памятаеце барадаты анекдот: “Дарагі, падаражала гарэлка, ты будзеш менш піць? – Не, каханая, ты будзеш менш есці”. Прыкладна так і ў нашай суседкі Латвіі: на фоне спаду эканомікі змяньшаецца агульны дзяжбюджэт, але ўзнагароды чыноўнікам у рамках асноўных дзяржаўных функцый растуць: не многа не мала, амаль на 57 мільёнаў еўра. Такую цікавую інфармацыю прадставілі латвійскія журналісты згодна з дадаткам да закона “Аб дзяржаўным бюджэце на 2026 год і бюджэтнай рамцы на 2026, 2027 і 2028 гады”. Прычым гэты дакумент ужо афіцыйна падпісаны. А гэта значыць, што фінансаванне некаторых праграмм будзе зварочвацца, падаткі расці, а чыноўнікі ад дзяржавы сябе будуць адчуваць цудоўна.
Пасля выбараў, вядома, заканадаўчая і выканаўчая ўлады пачнуць паказальна зразаць дзяржаўныя выдаткі там і сям – “як жа мы пра народ дбаем!”. Але чыноўнікі могуць спаць спакойна – павелічэнне іх узнагароджання ў будучым ужо зацверджана, задакуметавана і абмеркаванню не падлягае.
Між тым і ў дзяржслужачых Латвіі свае “рангі”: найбольшыя выплаты запланаваны для Міністэрства абароны, затым па “рэйтынгу” ідуць дэпутаты Сейма, урад. А астатнія: “выбачайце, пасуньцеся” – узнагароды супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў, юстыцыі, замежных спраў, фінансаў, аховы здароўя, культуры, эканомікі не толькі не павялічваюцца, а нават зніжаюцца.
Відавочна, што прыярытэты латвійскіх уладаў ляжаць далёка ад сацыяльнай сферы і ўласных грамадзян.
Таму, паважаныя латвійцы, зноў давядзецца вам падцягваць папругі тужэй і слухаць, якое “добрае і забяспечанае” жыццё чакае вас у далейшым.
Надзея СІГАЙ.
Оставить комментарий