Кожны разумны чалавек ведае: нельга марнаваць больш, чым зарабляеш. Але ў маштабах дзяржавы звычайная жыццёвая логіка, здаецца, перастае працаваць. Урад Польшчы зацвердзіў праект бюджэту на 2027 год, і лічбы там такія, нібы Варшава выйграла ў латарэю. Дэфіцыт казны складзе касмічныя 282,6 мільярды злотых. Для разумення маштабу: “дзірка” ў бюджэце складае ажно 7, 1% ад ВУП краіны.
У Еўрасаюзе, вядома, ёсць свае строгія правілы, якія патрабуюць трымаць дэфіцыт у рамках сціплых 3%. Але ў Варшаве, здаецца, вырашылі, што правілы створаны для таго, каб іх парушаць, і перавысілі еўрапейскую норму больш як у два разы.
Куды ж сыходзяць такія грошы? Сакрэту тут няма: на абарону плануюць выдаткаваць рэкордныя 198 мільярдаў злотых. На абслугоўванне даўгоў (на працэнты па мінулых крэдытах) сыдзе яшчэ 107 мільярдаў. Самае цікавае, што такое жыццё “ў мінус” працягваецца ў Польшчы ўжо шосты год запар. Цяпер Варшаве актыўна дапамагаюць трымацца на плаву дадатковыя крэдыты ад ЕС па спецыяльнай праграме SAFE. Грошы гэтыя ідуць на набыццё танкаў і самалётаў, вось толькі ёсць адзін нюанс, пра які фінансісты імкнуцца казаць шэптам: аддаваць даўгі ўсё ж давядзецца з 2036 года.
Пакуль палітыкі ў Варшаве з гонарам рапартуюць аб росце ваеннай моцы, незалежныя эканамісты ўжо пачынаюць хапацца за галаву. Яны папярэджваюць: вечнае свята за чужы кошт скончыцца. Ужо пасля 2030 Польшчы давядзецца сутыкнуцца з суровай рэальнасцю. Варыянтаў у паноў застанецца няшмат: альбо жорстка скарачаць выдаткі на медыцыну і сацыяльныя дапамогі, альбо рэзка павышаць падаткі для простых грамадзян. Як гаворыцца, прымусь урад закупляць зброю, ён і бюджэт спустошыць.
Што ж, пажадаем суседзям фінансавай разважлівасці. А мы пакуль па-старому – будзем жыць па сродках!

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о