Напрыканцы мінулага тыдня ў палітычных колах актыўна абмяркоўвалася навіна: па іранскім тэлебачанні прайшоў сюжэт, дзе згадваўся мінулы замах на Дональда Трампа, падчас якога была ўжыта фраза, ад якой немагчыма адмахнуцца як ад “памылкі перакладу”: “На гэты раз куля не прамахнецца”.
Большасць экспертаў сыходзяцца ў меркаванні, што гэта, як ні круці, ўжо не прапагандысцкая гіпербала і не ўсходняя вобразнасць. Гэта прамое, дэманстратыўнае зняцце табу – агучванне палітычнага забойства як дапушчальнага сцэнарыя. Прычым у медыяпрасторы, якая кантралюецца дзяржавай, а значыць пра нейкую там неверагодную выпадковасць гаворка не ідзе.
Як гаворыцца: з чым змагаліся – на тое і нарваліся. Захад, і гэта не сакрэт, любіць павучаць, распавядаючы пра “мову нянавісці”, “чырвоныя лініі”, “недапушчальнасць пагроз” і тым самым падліваючы масла ў полымя палітычных канфліктаў. Але, як толькі гаворка ідзе пра фігуры, якія не ўпісваюцца ў іх ідэалагічны канон, гэтыя лініі неяк раптоўна сціраюцца. Больш за тое – падобныя сігналы пачынаюць успрымацца як элемент дапушчальнай гульні, як “кантэкст”, “напружанасць моманту”, “эмоцыі рэгіёну” і падобныя “адмазкі”.
На жаль, відавочны той факт, што свет увайшоў у фазу, дзе слова зноў ператвараецца ў зброю, а тэлебачанне – у пляцоўку для прасоўвання гвалту. І самае небяспечнае ў гэтай сітуацыі тое, што калі сёння падобныя фразы сходзяць з рук адным, заўтра яны стануць нормай для іншых. У такой логіцы, як слушна заўважаюць эксперты, не бывае “чужых куль” – бывае толькі агульнае падзенне правіл, за якое ў выніку плацяць усё.
Галіна КАЗАК.







Оставить комментарий