На стадыёне “Прыпяць” прайшло вясёлае мерапрыемства, прысвечанае Дню абароны дзяцей “Сустракаем лета разам”, падрыхтаванае Петрыкаўскай ДЮСШ і раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях.

Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні

Праграма была насычанай, актыўнай і пазнавальнай. Падчас урачыстага адкрыцця да юных удзельнікаў звярнулася дырэктар Петрыкаўскай ДЮСШ Валянціна Урбанчык, якая пажадала юным удзельнікам добрага настрою і цікавага баўлення часу.
Распачалося свята на полі ў сяброўскіх спартыўных футбольных баталіях. Дзяўчынкі змагаліся нароўні з хлапчукамі, гульні былі азартнымі і захапляльнымі. Пераможцы і лаўрэаты былі ўзнагароджаны дыпломамі
Далей дзяцей чакала інтэрактыўная пляцоўка, падрыхтаваная супрацоўнікамі РАНС. Юныя ўдзельнікі правяралі свае веды па бяспецы, правілах паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Кожны паспрабаваў сябе ў ролі агняборца і навучыўся карыстацца вогнетушыцелем.
Пад танцавальныя летнія рытмы адбыўся фестываль фарбаў.
Асвяжыцца дапамог лёгкі “дожджык” ад машыны РАНС. А далей усіх закруціла дыскатэка.
Гэта мерапрыемства яшчэ раз паказала, што спорт і прафілактыка надзвычайных сітуацый – гэта не толькі карысна і пазнавальна, але і весела.

Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні

Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні Урокі бяспекі і вясёлыя гульні

Надзея СІГАЙ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о