Свята дзяцінства і сяброўства, якое прайшло ў нацыянальным парку “Прыпяцкі” ў першы дзень лета, стала сапраўдным падарункам для дзятвы, пакінуўшы ў сэрцах яго ўдзельнікаў самыя цёплыя і яркія ўспаміны.

Прыпяцкія прасторы – дзецям!

Гэтае цудоўнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, аб’яднала хлопчыкаў і дзяўчынак адразу з трох раёнаў – Салігорскага, Калінка-віцкага і Жыткавіцкага. На адзін дзень запаведны край ператварыўся ў востраў бязмежнага шчасця, звонкага смеху і шчырага сяброўства.

Прыпяцкія прасторы – дзецям!Арганізатары пастараліся на славу, падарыўшы хлапчукам і дзяўчынкам дзень, напоўнены дзіўнымі адкрыццямі. Сапраўдным захапленнем для рабят стала падарожжа па сафары-парку і наведванне вальераў, дзе яны змаглі бліжэй пазнаёміцца з дзіўным светам дзікай прыроды.

Прыпяцкія прасторы – дзецям! Але на гэтым сюрпрызы не скончыліся. Праграма дня была настолькі жывой, рухомай і разнастайнай, што кожнае дзіця змагло знайсці сабе занятак па душы. Тэрыторыя парку дыхала энергіяй: тут разгарнуліся вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы, якія патрабавалі спрыту, і займальныя інтэлектуальныя гульні, дзе рабяты праяўлялі кемлівасць.

Прыпяцкія прасторы – дзецям!Фінальным акордам гэтага насычанага дня стала запальная забаўляльна-музычная праграма. У адзіным дружным танцы кружыліся дзеці, якія яшчэ раніцай не былі знаёмы адзін з адным, аднак па прашэсці некалькіх гадзін сталі добрымі сябрамі. Свята атрымалася цікавым і па-сапраўднаму душэўным. Шчырыя ўсмешкі на тварах дзяцей – лепшая падзяка арганізатарам за гэты казачны дзень, які не толькі атрымаўся на ўсе сто працэнтаў, але і нагадаў усім нам, як важна берагчы і радаваць нашу будучыню – дзяцей.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о