Сёння, у Сусветны дзень выставак, карэспандэнт раённай газеты наведала Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе прадстаўлена аўтэнтычная этнаграфічная выстава «Таямніцы бабулінай скрыні».
На выставе прадстаўлены сапраўдныя скарбы нашай культурнай спадчыны: ручнікі з вытанчанай вышыўкай, традыцыйныя вышыванкі, абразы, вышытыя крыжыкам, а таксама разнастайныя прадметы побыту нашых продкаў — гаршкі, гладышкі, жбанкі і прылады працы.
Кожны экспанат расказвае сваю гісторыю, захоўваючы памяць аб жыцці і традыцыях палешукоў.
Запрашаем усіх акунуцца ў атмасферу мінулага і дакрануцца да культурнага кода нашага краю! Скарыстайцеся магчымасцю ўбачыць «Таямніцы бабулінай скрыні» на свае вочы.







Оставить комментарий