Вучэбна-палявыя зборы і медыцынская практыка: у вучняў 10-х класаў Петрыкаўшчыны працягваецца адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка”. Гэта абавязковая ўмова, па выніках праходжання якой вучні пераводзяцца ў 11 клас.

 

Ад школьных заняткаў да рэальных навыкаў

У 2026 годзе змяніўся фармат абавязковых збораў для хлопцаў – яны праводзяцца ва ўмовах, максімальна набліжаных да армейскага жыцця. Гэта не толькі дазваляе больш дасканала засвоіць практычныя і тэарэтычныя навыкі, але і адчуць сябе ў ролі вайскоўца. На Петрыкаўшчыне арганізавана 5 кругласутачных неперасоўных палатачных лагераў “Патрыёт”: на базе Ляскавіцкай і Бабуніцкай сярэдніх школ, дзвюх школ і гімназіі горада Петрыкава.

Ад школьных заняткаў да рэальных навыкаўРаспарадак дня таксама набліжаны да вайсковага: пад’ём, фізічная зарадка, сняданак, пастраенне, вучэбныя заняткі, якія ўключаюць страявую, агнявую, тактычную падрыхтоўку, тэарэтычныя веды, затым абед, адпачынак, зноў заняткі, затым выхаваўчыя і спартыўныя мерапрыемствы, вячэра. Пасля вячэры – падвя-дзенне вынікаў дня, вольны час. У 22-е гадзіны адбой. Вось такі “курс маладога салдата” праходзяць нашы хлопцы з 26 мая па 5 чэрвеня, у якім усё: і песні ля вогнішча пад гітару, і навыкі стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі, і стварэнне акопаў пад пільным вокам кіраўнікоў па дапрызыўнай падрыхтоўцы.

Ад школьных заняткаў да рэальных навыкаўУ дзяўчынак свае клопаты, праўда толькі ў дзённы перыяд: медыцынская практыка праходзіць на базе школ, у якіх яны навучаюцца, але ў цеснай сувязі з установамі аховы здароўя, пры магчымасці і на іх базе.

Ад школьных заняткаў да рэальных навыкаўКарэспандэнты «ПН» завіталі на заняткі да дзяўчат у Навасёл-каўскую сярэднюю школу. Тэма практычных заняткаў – аказанне дапамогі чалавеку пасля дарожна-транспартнага здарэння. Дзяўчаты правільна вызначылі папярэдні дыягназ, “выклікалі” медыцынскую дапамогу і пачалі “ратаваць” пацярпелага, у якасці якога выступіў стымулятар-манекен пад ласкавым імем “Максімка”. Цудоўны вучэбны дапаможнік з максімальна набліжанымі да рэальнасці накладкамі, якія дапамагаюць засвойваць навыкі першай дапамогі. Ксенія Ракіцкая аказвала дапамогу пацярпеламу пасля аўтакатастрофы, умела накладвала жгут і расказала, як дзейнічаць, калі ў пацярпелага падазрэнне на пералом аснавання чэрапа.
Ксенія Жудро падзялілася, што найбольш уразілі заняткі ў бальніцы, калі прыёмы неадкладнай дапамогі паказваў урач агульнай практыкі. “Гэта спецыяліст, які насамрэч неаднойчы сутыкаўся з гэтымі сітуацыямі, таму гэта было вельмі цікава і пазнавальна”, – адзначыла дзяўчына.
Дзяўчаты прадэманстравалі навыкі базавай сардэчна-лёгачной рэанімацыі, расказалі пра алгарытмы спынення крывацёкаў. “Максімку” накладалі розныя павязкі і жгуты.
Несумненна, што гэта практыка спатрэбіцца ім у далейшым жыцці.

Ад школьных заняткаў да рэальных навыкаў

Надзея СІГАЙ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о