Выдатная навіна, прыйшла на Петрыкаўшчыну. Танцавальны калектыў “АкваМарын” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а таксама вучні Капцэвіцкай і Конкавіцкай сярэдніх школ узнагароджаны дыпломам III ступені на III Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “Сэрцам адданыя роднай зямлі”.

Конкурс быў прысвечаны Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і сабраў таленавітых удзельнікаў з усёй краіны. Нашы юныя землякі здолелі вылучыцца сярод іх.
Назва конкурсу цалкам адпавядае духу выступлення калектыва. Іх творчасць прасякнута любоўю да Беларусі, яе гісторыі, культуры і традыцый. Гэта не проста выкананне танцавальнага нумара, гэта выражэнне пачуццяў, гонару і прыналежнасці да сваёй краіны.
Узнагарода з’яўляецца сведчаннем высокага майстэрства і стараннай працы. Быць у тройцы лепшых у рэспубліцы ў сваёй намінацыі – гэта сапраўды вялікае дасягненне!
Вядома ж, нельга не адзначыць ролю педагогаў дадзеных устаноў адукацыі, якія ўклалі свае веды, вопыт і душу ў падрыхтоўку дзяцей. Менавіта дзякуючы іх прафесіяналізму і падтрымцы юныя артысты змаглі раскрыць свой патэнцыял.
Мы ад усёй душы віншуем дзяцей, іх педагогаў і бацькоў з гэтай цудоўнай перамогай! Няхай гэты поспех стане стымулам для далейшых творчых здзяйсненняў!

Святлана СОБАЛЕВА,
фота Марыі ТАМКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о