Комплексны падыход і ўзаемадзеянне

0
118

На базе раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылося выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні камісіі Наталлі Ходзька.

На павестцы дня – стварэнне бяспечнага асяроддзя, прафілактыка залежнасцяў. Не менш важным пытаннем стала правядзенне прафілактычнай работы і далейшае ўладкаванне непаўналетніх, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Работа камісіі – гэта не толькі пасяджэнні і лічбы. За імі – сацыяльная недобранадзейнасць, лёсы дзяцей, за якіх даводзіцца змагацца. І з кожным з іх трэба весці індывідуальную работу, унікаць у прычыны і дэталі асацыяльных паводзін.

Членамі пасяджэння разгле-джаны напрамкі і формы работы ўстаноў адукацыі з непаўналетнімі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы і ў групе рызыкі, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Важна адзначыць, што работа з сем’ямі дадзенай катэгорыі праводзіцца не толькі ўстановамі адукацыі, але і ўсімі зацікаўленымі службамі Петрыкаўскага раёна. Як адзначыла старшыня камісіі па справах непаўналетніх Наталля Мікалаеўна Ходзька:

– Комплексны падыход – адзін з асноўных фактараў, які дазваляе дасягнуць станоўчага выніку ў рабоце з сем’ямі, якія знахо-дзяцца ў асабліва небяспечным становішчы. Шлях да значнага зніжэння падлеткавай злачыннасці – эфектыўнае ўзаемадзеянне ўсіх суб’ектаў прафілактыкі, а таксама прыцягненне непаўналетніх у культурную, спартыўную і вучэбна-пазнавальную сферы. Занятасць дзяцей павінна пастаянна быць у цэнтры ўвагі.

– Часцей за ўсё прычынай учынення злачынстваў з’яўляецца адсутнасць кантролю з боку бацькоў за паводзінамі і месца-знаходжаннем дзяцей, – адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Усціновіч-Насека.

Галоўная задача, якая стаіць перад суб’ектамі прафілактыкі – як мага раней выявіць, заўважыць сямейную недобранадзейнасць, захаваць дзіця ў біялагічнай сям’і і дапамагчы бацькам пачаць новае жыццё. Бо любое захворванне, як вядома, лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Бацькам дапамагаюць знайсці працу, вылечыцца ад алкагалізму, вырашыць іншыя праблемы. Дзеці хочуць аднаго – жыць у сям’і, са сваімі бацькамі, якіх яны любяць пры любых умовах. Чаму ж дарослыя не задумваюцца над тым, якую траўму яны наносяць дзіцяці, як ламаюць яго псіхіку?

Камісія па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканакама звяртае ўвагу: кожнае дзіця, яго бацькі і законныя прадстаўнікі павінны разумець, што супраць-праўнымі неабдуманымі паво-дзінамі можна сапсаваць сваю будучыню.

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Комплексны падыход і ўзаемадзеянне Комплексны падыход і ўзаемадзеянне Комплексны падыход і ўзаемадзеянне Комплексны падыход і ўзаемадзеянне Комплексны падыход і ўзаемадзеянне Комплексны падыход і ўзаемадзеянне Комплексны падыход і ўзаемадзеянне Комплексны падыход і ўзаемадзеянне

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о