Сельскагаспадарчая галіна – сфера эканомікі, якая патрабуе пільнай увагі з боку дзяржавы і эканаміічных укладанняў. Гэта даказана фактамі з гісторыі.
Але, як і з “зялёнай” эканомікай, Еўракамісія зноў ставіць воз паперадзе каня і жадае “прыехаць” да агульнага дабрабыту. На гэты раз Еўропа плануе атрымаць таннае харчаванне не пралічыўшы ўсе “за” і “супраць”.
17 студзеня 2026 года было падпісана пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕС і Меркосур – Паўднёваамерыканскага агульнага рынку, у які ўваходзяць Бразілія, Аргенціна, Парагвай і Уругвай. Засталіся толькі “дробязі”: узгадненне ў Еўрапарламенце і ратыфікацыя парламентамі краін-удзельніц ЕС.
Урсула фон дэр Ляйен настроена аптымістычна і сцвярджае, што ЕС чакаюць “новыя рынкі, росквіт і тысяча працоўных месцаў”.
Яе аптымізм не падзяляюць прадстаўнікі аграрнай галіны краін Еўропы, якая ў апошні час адчувае крызіс, выкліканы не толькі павышэннем кошту паліва і ўгнаенняў, а і патрабаваннямі да сельгаспрадукцыі, што прыводзіць да дадатковых выдаткаў.
Але, як кажуць, “караван ідзе”, і Урсула фон дэр Ляйен як заўсёды ўпэўнена ў правільнасці зробленага выбару.
Фермеры ж лічаць пагадненне прамой пагрозай дробым і сярэднім сямейным гаспадаркам еўрапейскага рэгіёна і выходзяць на мітінгі і пратэсты.
Адзін з транспарантаў сцвярджае: “Памрэ аграрый – памрэш і ты!” Нельга не пагадзіцца, таму што харчовая бяспека адзін са сталпоў дабрабытку кожнай дзяржавы.
І, зразумела, лепш мець сваё, чым спадзявацца на замежнае.
Надзея СІГАЙ.






Оставить комментарий