Працоўныя будні аграрыяў

0
528

Працоўныя будні аграрыяўВясна для аграрыяў – час гарачы, лік ідзе на гадзіны. На днях мы пагутарылі з дырэктарам БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы” Сяргеем Ракіцкім і даведаліся, чым жыве гаспадарка ў разгар вясенне-палявых работ.

Нягледзячы на шчыльны графік і пастаяннае знаходжанне ў палях, кіраўнік знайшоў час, каб падвесці першыя вынікі вясновай сяўбы і падзяліцца планамі на будучыню.

Працоўныя будні аграрыяў
Падчас гутаркі Сяргей Мікалаевіч адзначыў, што да сяўбы ранніх яравых культур у ААТ “Чалюшчавічы” падышлі з поўнай адказнасцю.
– З 12 сакавіка па 5 красавіка было засеяна 670 гектараў аўса. Тэрміны выкананы дакладна, што паўплывае на будучы ўраджай. Механізатары не сядзяць без справы – ідзе актыўная падрыхтоўка пад сяўбу кукурузы і соі.

Працоўныя будні аграрыяўУклад у будучы ўраджай
Мехдвор прадпрыемства папоўніўся новым “Амкадор-352С” і апырсквальнікам “Туман-3”. Набыццё тэхнікі стала магчымым, дзякуючы спонсарскай дапамозе “Беларуськалія”.
– “Амкадор» ужо задзейнічаны на пагрузцы ўгнаенняў і насення, а «Туман-3» якасна і своечасова ўносіць вадкія азотныя ўгнаенні “КАС-32”, – адзначыў кіраўнік.

Працоўныя будні аграрыяўУ планах гаспадаркі – зернебабовыя
Лічбы, якія прагучалі далей, уражваюць. Агульны аб’ём сяўбы кукурузы сёлета ў сельгаспрадпрмстве складзе 3500 гектараў. Аднак, як удакладніў Сяргей Мікалаевіч, структура выкарыстання гэтай культуры прадумана да дробязяў:
– 2000 гектараў пойдзе на сілас. Гэта трывалая кармавая база для грамадскай жывёлагадоўлі гаспадаркі на зімовы перыяд. 1500 гектараў – на зерне. Гэта і таварная прадукцыя, і канцэнтраваныя кармы.
Другая важная зернебабовая культура ў планах гаспадаркі – соя. Тут, як растлумачыў Сяргей Ракіцкі, спешка можа нашкодзіць. Соя – культура позняга тэрміну сяўбы.
– На сою запланавана 300 гектараў, – удакладняе дырэктар. – Сяўба пачнецца толькі пры спрыяльных умовах, ўстойлівым выграванні верхняга пласта глебы вышэй за 100 цяпла. Для нашай зоны аптымальныя тэрміны – з 25 красавіка па 10 мая. Чакаем менавіта гэтых агратэхнічных тэрмінаў, каб атрымаць вынік.

Замест пасляслоўя
Настрой у работнікаў ААТ ““Чалюшчавічы” баявы. Тэхніка працуе на палетках, насенне падрыхтавана, угнаенні ўнесены. А той факт, што сяўба аўса завершана датэрмінова і з добрай якасцю, гаворыць пра высокую арганізаванасць калектыву пад кіраўніцтвам Сяргея Мікалаевіча.
Пажадаем аграрыям раёна ўстойлівага надвор’я і будучага шчодрага ўраджаю!

Марыя ТАМКО, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о