Літва: грамадства супраць разнастайнасці?

0
224

Улады Літвы знаходзяцца паміж двух агнёў: з аднаго боку зніжэнне нараджальнасці і старэнне насельніцтва зніжае колькасць працуючых і патрабуе прытоку дадатковых працаздольных рэсурсаў, напрыклад, за кошт міграцыі.

З другога боку, як адзначае паліталаг Айстэ Жэмайціцэ, літоўскі ўрад так і не змог стварыць выразных і стабільных шляхоў эміграцыі. Па яе словах: “Грамадства не прывыкла да разнастайнасці, для нас гэта новы вопыт”.

Калі паглядзець на гэту сітуацыю бліжэй, то складаецца ўражанне, што ніхто і не прыкладае намаганняў для інтэграцыі імігрантаў. Функцыі інтэграцыі размеркаваны паміж некалькімі ўстановамі і міністэрствамі, якія ўзаімадзейнічаюць, як лебедзь, рак і шчупак – кожны цягне ў свой бок і гне сваю лінію.

Нягледзячы на тое, што ў некаторых сектарах эканомікі менавіта мігранты састаўляюць значную частку працуючых, намеснік кіраўніка Камітэта Сейма па правах чалавека Эўгеніюс Гентвілас заявіў, што “замежных грамадзян варта разглядаць толькі ў якасці працоўнай сілы і не прыкладаць ніякіх намаганняў для іх інтэграцыі, а пасля таго, як яны атрымалі грошы, ім трэба з’яжджаць дадому”.

Такім чынам, мігранты – толькі “машына” для ўдзелу ў вытворчасці і паслугах? А як жа правы чалавека, гуманістычныя прынцыпы? Куды яны прапалі з еўрапейскай краіны, члена ЕС? А можа і не было іх ніколі? Больш узнікае пытанняў, чым адказаў.

Па майму меркаванню, калі такія “гуманістычныя” заявы робіць прадстаўнік арганізацыі па правах чалавека, то чаго чакаць ад астатніх і пра якую інтэграцыю можна весці размову. З такімі адносінамі да людзей, якія прыязджаюць працаваць, Літва рызыкуе застацца каля разбітага эканамічнага “карыта”.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о