Карта краіны ў бур’янах

0
41

Калісьці гэтая інсталяцыя была сапраўдным упрыгожваннем гарадскога парку – яркая, акуратная карта Беларусі, каля якой з задавальненнем спыняліся і мясцовыя жыхары, і госці горада.

Сёння ж гэты арт-аб’ект выклікае толькі сум, сорам і поўнае расчараванне.
Тое, што мы бачым цяпер, цяжка назваць упрыгожваннем. Каляровыя каменьчыкі, якія раней выразна і прыгожа аддзялялі адну вобласць ад другой, ператварыліся ў суцэльнае месіва. Месцамі яны наогул зніклі, а на іх месцы цяпер гаспадарыць і буйна расце звычайнае пустазелле. Пашкоджаны і шыльдачкі з назвамі абласных цэнтраў – некаторыя з іх літаральна знішчаны.
Стварыць прыгожы аб’ект – гэта толькі палова справы, за ім трэба даглядаць. Калі балансаўтрымальнік не здольны ўпільнаваць маёмасць, яе трэба як мінімум своечасова рамантаваць. Час брацца за справу і вярнуць карце краіны годны выгляд.

А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о