Каля населенага пункта Церабаў, у зоне адказнасці Мышанскага лясніцтва, падчас рэйду раёнкі з інспекцыяй аховы прыроды, выяўлена чарговая звалка ў лясным фондзе.
Вінаваціць у гэтым за недагляд леснікоў – значыць бачыць толькі палову праблемы. Галоўная і першасная прычына гэтага сораму – поўная грамадзянская несвядомасць саміх людзей.
Лясніцтву, безумоўна, давядзецца ўсё гэта прыбраць, выкарыстоўваючы рэсурсы і час, якія маглі пайсці на аднаўленне лясного фонду. А вось парушальнікам пара задумацца: навошта наўмысна везці і вывальваць смецце ў гушчар, калі ў кожным населеным пункце створаны ўсе ўмовы для яго цывілізаванага збору?
Чысціня вакол пачынаецца з кожнага з нас, а не з татальнага кантролю і інспекцыі тэрыторый.
Галіна КАЗАК, фота аўтара.





