Небяспечны атракцыён

0
46

Дзіцячая пляцоўка ў гарадскім парку зноў патрабуе пільнага вока і гаспадарчай рукі супрацоўнікаў ЖКГ.

Сёння трывогу б’юць бацькі. На папулярнай горцы, з якой малыя спускаюцца з вышыні, адсутнічае бакавая перагародка жолабу. Гэты элемент бяспекі прызначаны ўтрымліваць дзіця падчас руху, гарантуючы спакойны спуск да самага нізу. Цяпер, з-за адсутнасці агароджы, кожны спуск ператвараецца ў небяспечны атракцыён з рызыкай вываліцца і атрымаць траўму. Бяспека дзяцей і спакой бацькоў не павінны быць пад пагрозай. Просім адказныя службы тэрмінова правесці рамонт канструкцыі.

А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о