Чакаем адпаведных дзеянняў

0
540

Памяшканне па  вуліцы Гагарына 2 жыхары Петрыкаўшчыны наведваюць даволі часта: там знаходзіцца рэдакцыя раённага выдання, Петрыкаўскі раённы архіў, працуе касметычны кабінет.

З прыходам вясны на ганку дадзенага аб’екта парушылася цэласнасць тратуарнай  пліткі, што нясе небяспеку для наведвальнікаў і надае тэрыторыі неэстэтычны выгляд.

Сітуацыя яшчэ не крытычная – “гуляе” толькі адна плітка. Аднак хуткае рэагаванне работнікаў  мясцовай камунальнай службы не дазволіць сітуацыі ўскладніцца, бо  заўтра паблема можа ператварыцца ў сур’ёзную задачу, вырашэнне якой запатрабуе куды большых фінансавых укладанняў.

Мы чакаем адпаведных дзеянняў ад адказных службаў па агульнай сітуацыі.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о