Час выдаліць “прышэльца”

0
39

З цягам часу на адмосках шматпавярховых дамоў, а часцей за ўсё у “калодзежах” падвальных памяшканняў, утвараюцца трэшчыны.

Калі іх своечасова не заўважыць і не ўхіліць, там пачынае прарастаць пустазелле ці нават кустоўе. Зразумела, што расліны прыносяць шкоду падмурку, пускаючы карані глыбей і паціху разбураючы цэглу.
Такі цікавы насельнік быў заўважаны каля дома №2, што па вуліцы Карла Маркса. І не дзіва было воку не зачапіцца – дрэўца, якое расце з падвальнага калодзежа, ужо дасягнула казырка пад’езда і хутка будзе стукаць у вокны першага паверха.
Звяртаемся да адказных службаў: неабходна выдаліць расліннага “прышэльца”, бо гэта не толькі не эстэтычна, але і шкодна для жылога будынка.

Т.Міхалава, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о