Уважлівыя чытачы звярнулі ўвагу на непрыемную карціну: каля школы-інтэрната пашкоджана агароджа. Мяркуючы па ўсім, нехта з кіроўцаў проста не ўпісаўся ў паварот і здзейсніў ДТЗ.
Здарэнні на дарогах бываюць розныя, аднак прывабны выгляд вуліцы і бяспека пешаходаў павінны быць у прыярытэце. Метал скарэжаны, і ў такім занядбаным стане аб’ект знаходзіцца ўжо не адзін тыдзень. Натуральна, узнікае пытанне: колькі яшчэ чакаць рамонту?
Безумоўна, у гэтай сітуацыі трэба разбірацца: шукаць вінаватага і прыцягваць яго да адказнасці, каб страты былі кампенсаваныя. Але пакуль ідзе працэс высвятлення прычын, праблема застаецца навідавоку. Так быць не павінна. Спадзяемся, што адказныя службы аператыўна адрэагуюць на сігнал, выраўнуюць ці адновяць агароджу, не адкладаючы справу ў доўгую скрыню.
А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.





