З першага чэрвеня 2026 года ў Эстоніі акрамя асноўнай аплаты 11 еўрацэнтраў за 1 кубаметр газу ўводзіцца дадатковы абавязковы збор у памеры 7,32 еўра незалежна ад аб’ёма спажывання.
Перад гэтым у маі цэны ў краіне для бытавога карыстання на гэты энерганосьбіт ужо павялічыліся больш чым на трэць. Статыстычная служба Еўрапейскага саюза адзначае, што Эстонія лідыруе сярод усіх краін ЕС па тэмпам павялічэння кошту газу для насельніцтва. Яна ўзначаліла тройку лідэраў, у якую таксама ўвайшлі Балгарыя і Швецыя. Простых эстонцаў такое “лідэрства” ніколькі не радуе, а зусім наадварот.
Прычына павялічэння кошту відавочная: Талін адмовіўся ад паставак трубаправоднага расійскага “блакітнага паліва” і аказаўся ў заложніках свайго рашэння. Яно павінна было гарантаваць “энэргетычную незалежнасць” ад Расіі. Але ёсць і зваротны бок “медаля” – у сувязі з аддаленай лагістыкай паставак звадкаванага газу праз тэрміналы Інкоа (Фінляндыя) і Клайпеды (Літва) кошт гэтага вуглевадароду павялічваецца і робіць яго напрамую залежным да сусветных ваганняў кошту.
Такім чынам, “блакітнае паліва” становіцца даражэйшым, а карманы эстонцаў пусцеюць. Гэта выклікае бурную крытыку з боку насельніцтва. А “алею” ў гэта газавае “вогнішча” дабаўляе цяжкая эканамічная сітуацыя ў краіне і нізкія сацыяльныя выплаты.
Такім чынам, даўгачаканы і “эканамічна выгадны” праект адказу ад расійскага газу, які сустракалі з захапленнем і надзеямі, хутка адгукнуўся ростам кошту і дадатковымі выдаткамі. Як кажуць, “за што змагаліся, на тое і натрапілі!” Праўда змагалася кіраўніцтва дзяржавы, а “адказ трымаць” простым жыхарам.
Надзея СІГАЙ.






Оставить комментарий