“Адукацыйны” сорам у Тарту

0
81

У Эстоніі дзейнічае “АХХАА” – найбуйнейшы навукова-адукацыйны цэнтр у Прыбалтыцы, які з’яўляецца і галоўным турыстычным аб’ектам Тарту. Тут у дасціпнай форме дзяцей і дарослых знаёмяць з прыродазнаўчымі навукамі. І вось у гэтым прэстыжным цэнтры адбыўся навуковы “канфуз”, інакш не скажаш. У краме гэтай установы прадаваліся сімпатычныя шарыкавыя ручкі з міні-глобусамі. На малюсенькай карце краіны Балтыі, Украіна, Манголія, Паўднёвы Каўказ і Цэнтральная Азія былі пазначаны, як тэрыторыя Расіі. Германія суседнічала з Ленінградскай вобласцю Расіі, а Нарвегія, Францыя і Партугалія апынуліся ў межах акіяна.

Зразумела, што памылку заўважыла не кіраўніцтва і супрацоўнікі цэнтра, і нават не прадаўцы магазіна, а ўважлівыя пакупнікі. Спецыяліст па камунікацыі навуковага цэнтра AХХAA Карл-Селян Нойфельд падзякаваў за звернутую ўвагу і адзначыў, што ручкі былі зняты з продажу.

Але факт застаецца фактам: калі ва ўстанове прадаюцца “адукацыйныя” сувеніры, то яны, як мінімум павінны правярацца супрацоўнікамі. І спасылка на “вельмі малюсенькія” выявы не можа з’яўляцца тлумачэннем для цэнтра, які пазіцыяніруе сябе як навукова-адукацыйны.

Відавочна, што гэтыя невялікія шарыкавыя ручкі сталі лакмусавай паперкай крызісу галіны адукацыі ў Эстоніі, які ахапіў ужо не толькі школы, але і навуковыя арганізацыі.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о