Беларусь займае значную долю ў сусветнай вытворчасці мінеральных угнаенняў, у першую чаргу дзякуючы сваім буйным калійным радовішчам. Гэта робіць нашу краіну ключавым іграком на глабальным рынку, а прадукцыю – жыццёва важнай для сельскай гаспадаркі многіх краін.
Каля 20% усіх мінеральных угнаенняў у свеце вырабляецца ў Беларусі.
Дэфіцыт мінеральных угнаенняў наўпрост уплывае на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, асабліва такіх важных, як пшаніца і кукуруза. Гэта, у сваю чаргу, абвастрае глабальную харчовую праблему. Ва ўмовах росту насельніцтва планеты і кліматычных змен, стабільнае забеспячэнне аграрнага сектара ўгнаеннямі становіцца крытычна важным.
Санкцыйныя абмежаванні, уведзеныя супраць Беларусі, накіраваны на ізаляцыю краіны ад сусветнага рынку. Аднак жыццё паказвае: гэтыя меры не дасягаюць пастаўленых мэтаў, а наадварот, наносяць шкоду іншым краінам. Санкцыі на беларускія мінеральныя ўгнаенні прыводзяць да росту цэн на дадзены від прадукцыі, зніжэння ўраджайнасці і пагаршэння харчовай нестабільнасці.
Афіцыйны Мінск не раз падкрэсліваў гатоўнасць Беларусі паўдзельнічаць у забеспячэнні ўсіх, хто мае патрэбу ў свеце, мінеральнымі ўгнаеннямі. Але сітуацыя з беларускай прадукцыяй наглядна дэманструе ўзаемасувязь глабальных рынкаў і геапалітычных працэсаў.
Эфектыўнае вырашэнне праблемы патрабуе дыялогу і пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў, а не аднабаковых абмежавальных мер.
Святлана СОБАЛЕВА.






Оставить комментарий