Лазня ў аграгарадку Ляскавічы – аб’ект, які, на жаль, часова не выкарыстоўваецца. Аднак гэта не прычына не звяртаць увагу на яго стан. Знешне будынак выглядае даволі дагледжаным, але варта падняць вочы вышэй – і карціна мяняецца.

На франтоне “красуецца” дзірка: адсутнічаюць некалькі палос сайдынгу. Выгляд, мякка кажучы, неэстэтычны, але справа нават не ў прыгажосці. Праз гэтыя прарэхі вецер і дождж бесперашкодна трапляюць пад ашалёўку, паціху разбураючы канструкцыю.

Самае крыўднае ў гэтай сітуацыі – марнатраўнасць. Кавалкі сайдынгу, якіх не хапае на франтоне, спакойна сабе ляжаць пад нагамі. Яны не разбітыя, не сапсаваныя – проста адарваныя. Каб вярнуць іх на месца, не патрэбныя касмічныя бюджэты ці брыгада майстроў. Дастаткова адной лесвіцы, малатка і пары гадзін працы чалавека, якому не ўсё роўна.

Чаго чакаем? Пакуль вільгаць “з’есць” сцяну? Гэта ж не проста дошкі ці цэгла, гэта маёмасць, у якую ўкладзены народныя грошы. І гаспадарскі падыход павінен быць ва ўсім: ад пафарбаванай агароджы да кожнага цвіка на франтоне лазні.

В.МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о