Зялёны ўбор нашага горада – гэта выдатна, але толькі тады, калі ён дагледжаны.
Сёння ж мы зарастаем па ўсіх франтах. Пустыры, тэрыторыі за дамамі і агульныя зоны адпачынку адчайна маюць патрэбу ў клапатлівай руцэ камунальных службаў. Тэрыторыя за інтэрнатам па вуліцы Каралёва – наглядны таму прыклад.
Лета прыспешвае, трава расце штодня. Жыхары чакаюць ад адказных арганізацый не адгаворак, а актыўных дзеянняў і аператыўнага пакосу. Наводзіць парадак трэба тут і зараз, адцягваць далей няма куды!
А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.







Оставить комментарий