У райцэнтры на вуліцы Луначарскага, каля ўезду на тэрыторыю раённай бальніцы, знак пешаходнага пераходу, відаць, прытаміўся вісець угары ды і з’ехаў уніз.
Добра, што замацаваны на трубе, таму не зваліўся, а вісіць (ці ляжыць) – на зямлі ўжо больш за тыдзень. Як сведчаць відавочцы, “спаўзаў” знак паціху на працягу некалькіх дзён, аж пакуль не апынуўся на газоне.
Можа, і не перашкаджае нікому гэты “вельмі нізкі” знак пешаходнага пераходу, аднак зручнасці дарожнаму руху таксама не дадае.
Таму звяртаемся да адказнай службы: вярніце знак на месца, пакуль які-небудзь свавольнік не прыдумаў праверыць яго трываласць ударам нагі. У гэтым выпадку гаворка будзе ісці ўжо не пра надзейнае замацаванне, а пра замену знака, а гэта зусім другі кошт.
Т.Міхалава, фота аўтара.







Оставить комментарий