Могілкі – гэта святое месца, дзе спачывае наша гісторыя і жыве памяць пра блізкіх. Мы прыходзім сюды за цішынёй, адзінотай, і з жаданнем аддаць даніну павагі тым, каго ўжо няма з намі. Аднак наведвальнікі могілак у вёсцы Капцэвічы змушаныя назіраць карціну, якая глыбока раніць сэрца.
На тэрыторыі грамадзянскіх могілак “назапасіліся” горы смецця. Старыя штучныя кветкі, пажухлыя вянкі, галінкі і бытавыя адходы не адзін тыдзень ляжаць ва ўсіх навідавоку. Складваецца ўражанне, што пра існаванне гэтага святога месца адказныя асобы проста забыліся. Мясцовыя жыхары рэгулярна прыбіраюць магілы сваіх сваякоў, збіраюць адходы ў спецыяльна адведзеныя месцы. Але што толку ад людскога старання, калі гэтае смецце тыднямі, а то і месяцамі не вывозіцца? Добраўпарадкаванне і своечасовая ачыстка такіх аб’ектаў – гэта не проста санітарная норма. Мы заклікаем профільныя службы неадкладна выправіць сітуацыю – памяць не павінна патанаць у смецці.
В.МІКАЛАЕВА,
фота аўтара.







Оставить комментарий