Ужо працяглы час патрабуюць гаспадарскіх рук прыступкі каля крамы Гандлёвы дом “Рагачоў”.
На дадзеным аб’екце плітка пашкоджана як на прыступках, так і часткова на падмурку ганка.
І, калі адсутнасць некалькіх плітак на падмурку псуе толькі эстэтычны выгляд, то прыступкі – гэта яшчэ і бяспека. У зімовы час на іх паклалі драўляную рашотку, але цяпер яна выглядае смешна, не хавае праблему і не з’яўляецца зручнай для пад’ёму на ганак. Таму пакупнікі вымушаны падымаецца да крамы па пандусу.
Звяртаем увагу адказных асоб: час адрамантаваць прыступкі і зрабіць уваход у краму зручным і прывабным, каб шлях да нашых беларускіх харчовых тавараў быў прыемным.
Т.Міхалава,
фота аўтара.






Оставить комментарий