Еўропа лічыць сябе не толькі аплотам дэмакратыі, але і ахоўнікам і прыкладам талерантнасці, зразумела, пад мудрым кіраўніцтвам Еўрапейскага саюза. Але, як гэта ўжо не раз здаралася, як у выпадку захавання «дэмакратыі па-еўрапейску», так і на прыкладзе «еўрапейскай талерантнасці» перагінае палку.
Вось гэта палка і б’е па Еўропе: ужо каторы год запар у Германіі, Францыі, Англіі, Італіі, Бельгіі, Нідэрландах навагоднія ночы праходзяць аднолькава – грамадзянам раяць не выходзіць на вуліцу, а паліцыя і пажарныя спрабуюць утаймаваць разгул эмігрантаў з піратэхнікай. Гэтыя «святкуючыя» мэтанакіравана выкарыстоўваюць піратэхніку супраць супрацоўнікаў сілавых органаў, аўтатранспарту, гарадской маёмасці і дамоў звычайных жыхароў.
Па дадзеных афіцыйных крыніц, у ноч на 1 студзеня 2026 года, праваахоўнікі ў Еўропе зафіксавалі больш за пяць тысяч затрыманняў і зваротаў па экстранную дапамогу, згарэлі некалькі соцень аўтамабіляў, пашкоджаны будынкі, агароджы будаўнічых аб’ектаў, смеццевыя кантэйнеры.
Эпіцэнтр непарадкаў прыйшоўся на тыя раёны, якія даўно лічацца расаднікам міграцыйных праблем. Трэба адзначыць, што ў рамках такой уседазволенасці “новыя жыхары” еўрапейскіх гарадоў навагодняе свята ладзяць не першы год. І таму ў афіцыйных дакладах гучыць параўнанне з мінулым годам па колькасці пацярпелых і пашкоджанай маёмасці па гарадах і краінах.
А што вы хацелі, спадары-еўрапейцы? Вы настолькі дэмакратычныя і талерантныя, што ўжо правы і свабоды карэнных жыхароў і канфесій пачынаюць парушацца ва ўгоду мігрантам. Так з ужытку выціскаецца слова «Ражство», «Хрыстос», віншаванне «З Ражством» рэкамендуюць замяніць «З зімовымі радасцямі», забараняюць насіць нацельныя крыжы, бо гэта непрыемна для мігрантаў іншых канфесій. Нават знайшоўся адзін «прагрэсіўны» святар, які прапанаваў і крыжы з будынкаў касцёлаў зняць, каб яны не парушалі пачуцці прыхільнікаў іслама! Чамусьці тое, што мусульманскія сімвалы ці атрыбуты альбо самі эмігранты могуць парушыць пачуцці карэнных жыхароў, ці адданых хрысціян, кіраўніцтва ЕС не хвалюе. Самі еўрапейцы ўжо назвалі гэты парадокс «Еўропай Урсулы фон дэр Ляйен».
Так і хочацца сказаць: «Паважаныя спадары, талерантнасць не ў тым, каб забараняць адны традыцыі ва ўгоду другім. Талерантнасць – гэта суіснаванне некалькіх культур ва ўзаемнай павазе, на роўных, калі правы і традыцыі не абмяжоўваюцца, а існуюць поруч. Бо правы і свабоды аднаго чалавека заканчваюцца там, дзе яны парушаюць правы і свабоды іншага – адзін з галоўных прынцыпаў дэмакратычнага грамадства!»
Так і атрымалася ў Еўрасаюзе: эмігранты адчулі сваю ўседазволенасць і святкуюць так, як яны лічаць патрэбным, каб паказаць, хто тут галоўны.
Надзея Сігай.







Оставить комментарий