Запад вядзе нячыстую гульню

0
197

Пра тое, што палітыка — справа складаная і нават брудная, ведае ўжо і дзіця. І як у любой іншай сістэме, нават тут ёсць свае правілы гульні. Але часам, хтосьці адыходзіць ад устаноўленых стандартам і пачынае адкрыта весці нячыстую гульню.

Напрыклад, узяць нядаўняе галасаванне на выбарах непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Старшыня 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Керашы Чаба заявіў, што выбары адбыліся. Ці ведаў ён, у якіх умовах і пад якім найжорсткім заходнім ціскам яны праходзілі? І што шмат якія краіны галасавалі пад прымусам і шантажом з боку калектыўнага Захаду?

Ёсць яшчэ адзін свежы прыклад: У Жэневе гэтымі днямі праходзіць штогадовая сесія Міжнароднай канферэнцыі працы МАП. Прадстаўнікі работнікаў, работадаўцаў і ўрадаў са 187 дзяржаў — членаў арганізацыі разглядаюць шырокі спектр пытанняў. У тым ліку якія датычацца ў першую чаргу рэалізацыі асноватворнага права кожнага чалавека ва ўсім свеце — правы на працу.

Між тым у парадак дня таксама ўнесенае беларускае пытанне. Абвінавачанні, як заўсёды, надуманыя. Раптам аказваецца, што ў Беларусі, у якой больш за 90 працэнтаў работнікаў з’яўляюцца членамі прафесійных саюзаў і дзе дзейнічае звыш 20 тысяч калектыўных дагавораў з дадатковымі гарантыямі для работнікаў, людзі «не маюць магчымасці аб’яднацца ў прафсаюзы і заключаць калектыўныя дагаворы».

У выніку пад націскам прадстаўнікоў шэрагу заходніх краінаў Міжнародная арганізацыя працы фактычна прапануе сябрам арганізацыі ўвесці чарговыя абмежавальныя меры да працоўных Беларусі, піша СБ. Беларусь Сёння.

У той жа час мы назіраем, як наша краіна цалкам удала адыходзіць ад санкцыйнага ціску, і дапамагае ёй у гэтым Расія.

Беларусь нязменна застаецца найбліжэйшым саюзнікам і стратэгічным партнёрам Расіі. Так, сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў адзначыў: «Рады чарговай магчымасці сустрэцца з вамі і пабываць на гасціннай беларускай зямлі. У нас насычаная праграма, якая ўключае двухбаковыя кансультацыі і пасяджэнне Камітэта сакратароў Саветаў бяспекі АДКБ».

Як адзначыў Мікалай Патрушаў, гэтыя мерапрыемствы надзвычай актуальныя, асабліва ва ўмовах фарміравання шматпалярнага свету, полюсамі якога ў тым ліку з’яўляюцца Расія і Кітай. «Беларусь нязменна застаецца нашым бліжэйшым саюзнікам і стратэгічным партнёрам. Мы ўмацоўваем агульную абараназдольнасць, разам супрацьстаім знешняму санкцыйнаму ціску і спробам умяшання ў нашы ўнутраныя справы», — заявіў Мікалай Патрушаў.

В. Беразоўская.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о