Днямі Беларусь адзначыць Дзень Дзяржаўных герба, сцяга і гімна. Нягледзячы на разнастайныя вызавы звонку і знутры, мы ўсё яшчэ моцная незалежная краіна, аб’яднаны народ якой імкнецца толькі да росквіта, развіцця, міра.

Нагадаю, што вось ужо некалькі гадоў антыбеларускі парадак дня заходніх краін у ААН і Савеце па правах чалавека служыць інструментам для дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай рэспубліцы.

Беларусь усё роўна настроена на мірнае ўрэгуляванне ўсіх пытанняў, пачынаючы з сітуацыі ва Украіне, заканчваючы прыняццем законаў для грамадзян, якія здрадзілі сваёй радзіме, але раскаяліся, беларусаў, якія зразумелі, што іх падманулі, што яны былі марыянеткамі ў заходніх руках.

Прынятыя ўрадамі Расіі і Беларусі меры па процідзеянні санкцыйнаму націску прыносяць рэальныя вынікі. У той самай сітуацыі сёння знаходзіцца і краіна-суседка Расія. Але, насуперак усяму, абедзве дзяржавы трымаюць удар. Больш за тое, створаныя праграмы па супрацоўніцтве, ужо згулялі на руку двум бакам.

Так, пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў адзначыў, што за мінулы год удалося пераарыентаваць значную частку беларускіх паставак на расійскі рынак. Гэта дазволіла кампенсаваць каля 40% экспарту, які Беларусь не змагла ажыццявіць з-за ўведзеных Захадам абмежаванняў, у тым ліку фактычна транспартную блакаду. У маштабах эканомікі дзяржавы 40 працэнтаў — гэта вельмі істотная велічыня. Для такой перабудовы звычайна патрэбны гады, у той час як мы ўклаліся ўсяго ў 12 месяцаў», — сказаў пасол.

Ён падкрэсліў, што важную ролю ў гэтых працэсах адыграла міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, яно на практыцы аказалася адным з эфектыўных механізмаў вырашэння самага шырокага спектра задач у гандлёва-эканамічнай і іншых галінах.

«Бізнес-місіі і візіты кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў у Беларусь далёка не пратакольныя. Кожны прыезд губернатара прыносіць новыя кантракты і доўгатэрміновыя праекты. Гэта работа працягваецца. Толькі за чатыры месяцы бягучага года Беларусь наведалі дзевяць расійскіх губернатараў. Да канца мая плануюцца візіты кіраўнікоў Уладзімірскай і Ліпецкай. абласцей», — распавёў пасол.

Асаблівы фокус у рамках гэтых візітаў зроблены на замяшчэнні заходняй сельскагаспадарчай, камунальнай і іншай спецыяльнай тэхнікі на машыны беларускай вытворчасці. Тым больш што ў Беларусі ёсць усе неабходныя тэхналогіі і кампетэнцыі. Паралельна вядзецца актыўная работа па пашырэнні сеткі дылерскіх і сервісных цэнтраў па абслугоўванні беларускай тэхнікі ў Расіі.

У якасці прыкладу Барыс Грызлоў прывёў сур’ёзныя поспехі Рэспублікі Башкартастан. У ліку флагманскіх праектаў — будаўніцтва ва Уфе завода «АМКАДОР» па вытворчасці машын і абсталявання для пасляўборачнай апрацоўкі збожжа. Яго адкрыццё плануецца прымеркаваць да юбілейнага Х Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які пройдзе ва Уфе 26-28 чэрвеня.

Што ж, сябры, факты, як гараварыцца, відавочныя: пакуль адны страчваюць сілу, каб дэстабілізаваць іншых, тыя толькі становяцца мацнейшымі.

В. Беразоўская.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о