Праблема дарожных знакаў ужо ўздымалася нашым выданнем, час ад часу некаторыя сродкі арганізацыі дарожнага руху літаральна разварочвала бокам да вадзіцеляў. Адразу адзначым, дарожныя службы выпраўлялі і выпраўляюць такія сітуацыі тэрмінова. Днямі мы праехаліся па горадзе, каб праверыць, ці заўсёды ўдзельнікі дарожнага руху могуць своечасова пабачыць той ці іншы дарожны знак.

На дарозе, як вядома, дробязяў не бывае. Першапачаткова мы праехаліся каля ўстаноў адукацыі, бо неўзабаве распачнецца новы навучальны год і дарожная абстаноўка стане больш напружанай. Тут трэба адзначыць, што на момант нашага візіту знакі стаяць як след, калі не ўлічваць пахіленага слупа па вуліцы Ліпунова перад другой гарадской школай.

Але сутыкнуліся мы з іншым пытаннем на дарогах горада. Квітнеючая зеляніна дрэў літаральна закрывае некалькі знакаў на цэнтральных вуліцах горада. Гэта тычыцца знака “Галоўная дарога” на вуліцы Валадарскага, “Саступі дарогу” і “Пешаходны пераход” на скрыжаванні вуліц Вароўскага і Камуністычнай, “STOP” і “Пешаходны пераход” на скрыжаванні вуліц Гогаля і Бумажкова, толькі бліжэй да святлафора “чытаюцца” знакі “Галоўная дарога” і “Пешаходны пераход” на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Бумажкова.

Бачыш знак? А ён ёсць!
Знакі “Саступі дарогу” і “Пешаходны пераход” на скрыжаванні вуліц Вароўскага і Камуністычнай
Бачыш знак? А ён ёсць!
Знак “Галоўная дарога” на вуліцы Валадарскага
Бачыш знак? А ён ёсць!
Знакі “STOP” і “Пешаходны пераход” на скрыжаванні вуліц Гогаля і Бумажкова
Бачыш знак? А ён ёсць!
Толькі бліжэй да святлафора “чытаюцца” знакі “Галоўная дарога” і “Пешаходны пераход” на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Бумажкова
Бачыш знак? А ён ёсць!
Знак “Паварот налева забаронены” спусціўся долу на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Савецкай

Гаспадарчай рукі чакае знак “Паварот налева забаронены”, што спусціўся долу на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Савецкай.

Упэўнены, што дарожная служба адрэагуе на нашу нататку як заўжды тэрмінова.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о