У нядзелю, 5 снежня, на базе спартыўнай залы “ДЮСШ Петрыкаўскага раёна” адбыліся спаборніцтвы па настольным тэ-нісе і гіравым спорце ў рамках XVII раённай спартакіяды.

Вызначыліся лепшыя тэнісісты і гіравікіУ спаборніцтвах прынялі ўдзел спартыўныя калектывы Нацыя-нальнага парку “Прыпяцкі”, Петрыкаўскага лясгасу, СУП “Палессе-Аграінвест”, Петрыкаўскага РАУС, Макарыцкага дзіцячага сада – базавай школы і Капаткевіцкага сельсавета. Каманды па настольным тэнісе складалася з двух прадстаўнікоў: мужчыны і жанчыны, у той час як у “гірах” ад кожнай дружыны спрабавалі свае сілы па тры мыжчыны ў вагавых катэгорыях да 75-ці, 90-та і звыш 90-та кілаграмаў.

Па выніках турніру трэцяе месца ў настольным тэнісе дасталося камандзе нацпарку, другімі сталі супрацоўнікі лесаахоўнай службы, а перамогу святкавалі тэнісісты з Капаткевічаў.
У гіравым спортце трэцяя прыступка п’едэстала скалырася жыхарам Капаткевіцкага сельскага Савета, другое месца заваявалі прадстаўнікі РАУС і першымі ў той дзень былі працаўнікі лясгасу.

Арцём ГУСЕЎ,
па матэрыялах ФСК “Ураджай”.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о