Гісторыя польскага ваеннаслужачага Эміля Чэчка, які перабег у Беларусь, каб, па словах мужчыны, расказаць пра злачынствы сваіх улад, атрымала даволі шырокі рэзананс у нашым грамадстве.

Аднак больш дзіўным з’яўляецца зацятае маўчанне міжнародных арганізацый, якія ніякім чынам не адрэагавалі на заявы Чэчкі аб масавых злачынствах польскіх вайскоўцаў і сілавікоў на мяжы. Напрошваюцца пытанні – чаму міжнароднікі-праваахоўнікі не едуць туды, не патрабуюць доступу ў польскую прымежную зону, не прачэсваюць лес у пошуках магчымых зніклых і ахвяраў злачынстваў? Чаму, як у адносінах да Беларусі, не ствараюць усялякія камісіі і не прызначаюць спецдакладчыкаў?

Пытанні па сённяшні дзень застаюцца адкрытымі.
Відавочна адно: гібрыдная вайна супраць нашай краіны працягваецца, абрысы яе даволі выразныя і мэты канчатковыя ні для каго ўжо не сакрэт.

Сваёй пазіцыяй па згаданай сітуацыі падзяліліся эксперты і землякі.

Міграцыйны крызіс: праўда і фэйкіАнтаніна БРУЯКА, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”:
– Мяне не першы месяц абурае, з якой настойлівасцю Парламентарыі краін Еўрапейскага саюза выказваюць “занепакоенасць” сітуацыяй у Беларусі. А самі пры гэтым спасылаюцца на адкрытыя фэйкі і лжывую інфармацыю ад людзей, якія адкрытымі заклікамі да санкцый даўно здрадзілі сваёй краіне, а цяпер яшчэ і псуюць яе аўтарытэт у міжнароднай суполцы.
Вяршыня глупства – сцвяр-джэнне аб датычнасці Беларусі да стварэння міграцыйнага крызісу на мяжы з Еўрапейскім саюзам. Дзіўна тое, што іх краіны захлынаюцца ў акцыях пратэсту, а яны ў нас наводзяць парадкі. Дабрадзеі знайшліся! Сітуацыя з польскім ваеннаслужачым у гэтым сэнсе вельмі красамоўная і паказальная: ігнараванне відавочнага злачынства супраць мігрантаў з боку польскіх улад і раскручванне міжнароднай ваеннай агрэсіі.

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о