Сёння, у час інфармацыйнага грамадства і тэхналогій, праблема выбару прафесіі – адна з важнейшых для старшакласнікаў.

Калі вы, выпускнікі, адчуваеце ў сабе імкненне дапамагаць людзям, то магчыма вам варта задумацца пра выбар прафесіі медыцынскага работніка, якая заўсёды актуальная, значная і запатрабаваная ў сучасным грамадстве.

УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” у рамках выпускной кампаніі 2022 года з 1 чэрвеня па 29 ліпеня штоты-дзень па пятніцах (па папярэднім запісе па тэлефоне 2-82-09) праводзіць Дні адкрытых дзвярэй для знаёмства ўсіх жадаючых выпускнікоў і іх бацькоў з асаблівасцямі працы ўрачоў і сярэдняга медыцынскага персаналу.
У 2022 годзе будуць ажыццяўляцца мерапрыемствы па заключэнні мэтавых дагавораў на падрыхтоўку спецыялістаў у вышэйшых навучальных медыцынскіх установах і медыцынскіх каледжах адпаведна Палажэння аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў, рабочых, служачых, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2011 года № 821 (з дапаўненнямі і зменамі).

У бягучым годзе дагаворы на мэтавую падрыхтоўку з асобамі, якія выказалі жаданне паступіць ва ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі па профілі адукацыі “Ахова здароўя” будуць заключацца ў ДУАЗ Гомельскага аблвыканкама ў перыяд з 12 ліпеня па 24 ліпеня. З паступаючымі ў медыцынскія каледжы дагаворы могуць заключацца як з ДУАЗ, так і з УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” у перыяд з 20 ліпеня па 12 жніўня.

Петрыкаўская ЦРБ мае магчымасць выдаць мэтавае накіраванне на спецыяльнасці “Сястрынская справа” з далейшым прысваеннем кваліфікацыі “Медыцынская сястра” ў медыцынскія кале-джы Рэспублікі Беларусь.
Заключэнне дагавора на мэтавую падрыхтоўку дае абітурыентам шэраг пераваг: паступленне па асобным конкурсе ў любы медыцынскі каледж Рэспублікі Беларусь, навучанне на бюджэтнай аснове (бясплатна), гарантыю далейшага працаўладкавання ў нашай установе.

Петрыкаўская ЦРБ мае магчымасць прадастаўлення маладым спецыялістам службовых жылых памяшканняў (інтэрнат) або арэнднага жылля.
Больш поўную інфармацыю можна атрымаць па нумары тэлефона 2-82-38 (аддзел кадраў) з 8 да 17 гадзін (з панядзелка па пятніцу).

Анастасія Ліпская, выконваючая абавязкі
начальніка кадравага сектара
Петрыкаўскай ЦРБ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о