Складальнікі эканамічнага развіцця

0
526

У панядзелак, у час сустрэчы ў Доме ўрада з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі, прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка адзначыў, што айчынная эканоміка дэманструе ўстойлівасць і адаптыўнасць да знешніх шокаў. У чым жа сакрэт беларускай эканамічнай мадэлі, якая не толькі здолела адказаць на знешнія санкцыйныя ціскі, але і дастаткова ўпэўнена расці ў такой сітуацыі?

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што прамысловыя прадпрыемствы працуюць стабільна, назіраецца рост інвестыцый ў асноўны капітал (112 %), узрастае аб’ём будаўніча-мантажных работ, выдаткі на набыццё машын і абсталявання павялічваюцца (на 27,4 %). Адрамантавана больш за 1,7 тысяч кіламетраў дарог, праведзена рэканструкцыя 7-мі маставых збудаванняў, адкрываюцца для наведвальнікаў фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, дзіцячыя садкі, прымаюць пацыентаў пасля рэканструкцыі ўстановы аховы здароўя. І гэта далёка не поўны пералік.

На гэтым фоне найбольш яскрава ўступаюць ў супярэчнасць з рэчаіснасцю папярэднія заявы замежных “экспертаў” пра тое, што эканоміка Беларусі не здолее вытрымаць перад санкцыйным ціскам. У чым жа сакрэт беларускай мадэлі развіцця і чаго не ўлічылі (калі яны ўвогуле намагаліся быць аб’ектыўнымі) заходнія “эканамісты”?

Адказы тут, як бы гэта дзіўна не выглядала, знаходзяцца на паверхні, дастаткова толькі азнаёміцца з працоўным графікам Кіраўніка дзяржавы.
У першую чаргу, як неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт, неабходна трымаць на належна высокім узроўні працоўную дысцыпліну. Будзе парадак на месцах – можна разлічваць на вынік. І тычыцца гэта не толькі справаздачнасці, але і кантролю галін эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі, каб словы і планы не разыходзіліся з рэальным становішчам спраў.

Акрамя гэтага, у знешнім вектары абапірацца варта на надзейных стратэгічных партнёраў. Аналіз рынку заўсёды падкажа, у якім напрамку варта развівацца, каб атрымаць узаемныя выгоды ад супрацоўніцтва. Таму і не страчваюць сваёй актуальнасці чарговыя візіты ў Беларусь дэлегацый з розных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Нядаўна Мінск наведала дэлегацыя з Мардовіі, узмацненне сувязяў з якой ужо дае свой станоўчы вынік. Новыя перспектывы акрэсліваюцца і на міжрэгіянальных узроўнях, доказам гэтаму з’яўляецца рэгіянальны бізнес-форум “Бранск – Гомель”.

Важна пашыраць і гарызонты супрацоўніцтва з тымі краінамі, якія, няхай і далёкія ад Беларусі геаграфічна, але блізкія нам па інтарэсах і зацікаўлены ў супрацоўніцтве. Не так даўно Іран, Кітай, краіны Лацінскай Амерыкі і Афрыкі здаваліся нам далёкімі краінамі, але з’явіліся і з’яўляюцца сумесныя вытворчасці, рэалізоўваюцца пагадненні, а беларуская прадукцыя карыстаецца на замежных рынках вялікім попытам.

За гэтай зразумелай схемай: адкрытасцю для супрацоўніцтва, бездакорным выкананнем сваіх абавязкаў, якасць прадукцыі і адукацыі ды вытворчай дысцыплінай – і крыецца сакрэт беларускай эканамічнай мадэлі.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о