ААТ “Беларуськалій” за сваю гісторыю не раз прадэманстравала, як важна рабіць добрыя справы. Супрацоўнікі прадпрыемства – актыўныя ўдзельнікі розных дабрачынных акцый у нашым раёне. Так, днямі байцы ваенізаванага горнавыратавальнага атрада ААТ “Беларуськалій” (адзіны горнавыратавальны атрад у краіне) наведалі Петрыкаўскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення з падарункамі для гульнявога пакоя.

Важна рабіць добрыя справы

Спецыялісты падрабязна распавялі пра арганізаваныя імі горнавыратавальныя работы па выратаванні і эвакуацыі людзей, якія трапілі ў аварыю на падземных і іншых небяспечных вытворчых аб’ектах, пра аказанне першай дапамогі пацярпелым.
Як адзначыла выконваючая абавязкі дырэктара Валянціна Ермалінская, дзеці з задавальненнем слухалі выступоўцаў, задавалі пытанні. Сустрэча сапраўды была вельмі эмацыйнай і пранікнёнай.
– Вельмі прыемна мець такіх памочнікаў. Дзякую байцам ваенізаванага горнавыратавальнага атрада ААТ “Беларуськалій” за дабрачыннасць!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о