Рэгламент спаборніцтваў запрашаў да ўдзелу каманды, што складаліся з двух лыжнікаў: мужчыны і жанчыны. Мужчынам трэба было пераадолець дыстанцыю ў два кіламетры, у той час, як прадстаўніцы прыгожай паловы спаборнічалі на лыжні працягласцю ў кіламетр.

У нядзелю, 30 студзеня, ва ўрочышчы Гарыцы адбыліся лыжныя гонкі ў праграме XVIII-ай раённай спартакіяды.
На старт гонкі-пераследу выйшлі як заўзятыя лыжнікі, так і пачынаючыя аматары, таму яшчэ перад стартам спартыўная грамадскасць вызначыла пэўных фаварытаў. Спартсменаў павітала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, якая пажадала ўдзельнікам поспехаў і адзначыла, што зараз, у час пандэміі, здаровы лад жыцця мае для кожнага чалавека звышістотны сэнс і той, хто актыўна праводзіць свой вольны час, прытрымліваецца рэжыму і правільнага харчавання – у вялікай ступені бароніць сваё здароўе ад многіх захворванняў і інфекцый.
Распачалі спаборніцтвы жанчыны. Трэці вынік у той дзень паказала прадстаўніца другой гарадской школы Алеся Некрашэвіч, другой на дыстанцыі была супрацоўнік нацпарку Вольга Чмыхун, а перамогу святкавала Яніна Яцка з яслей-сада № 7 горада Петрыкава.
Сярод мужчын трэцяя прыступка п’едэстала скарылася Анатолю Дамасевічу з каманды ЦБП № 320 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Добры вынік паказаў настаўнік СШ № 2 Вадзім Кавальчук, якому дасталося другое месца. Дыплом першай ступені атрымаў працаўнік Нацыянальнага парку Уладзіслаў Бамбіза.
У камандным заліку трэцяе месца заняла дружына “Беларусбанка”, другое месца было за спартыўным калектывам другой гарадской школы, а кубак спаборніцтваў ад-правіўся ў Ляскавічы і будзе ўпрыгожваць паліцу гонару Нацыянальнага парку.
Але самую галоўную ўзнагароду атрымалі ўсе прысутныя – выдатнае сонечнае надвор’е і свежае паветра зрабілі кожнага крышку здаравейшым.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о