У перыяд Калядных каляд у сярэдняй школе № 2 прайшло каляднае выступленне паводле рускай народнай казкі “Марозка”, якое падрыхтавалі педагогі школы Таццяна Луцэнка, Кацярына Лісава і Таццяна Сердзяк.

З Раством Хрыстовым

Юныя артысты паказалі п’есу, якая вучыць нас дабру і справядлівасці, вучыць цешыцца і бедаваць разам з героямі, карае злых і прагных.
Дзеючыя асобы: Падчарыца (Марыя Сухарэнка), Мачаха (Дар’я Луцэнка), дачка Мачахі (Юлія Ходзька), Стары (Максім Туравец), Марозка (Мікіта Чырыч), Хрыстаславы (Анастасія Міцура, Ксенія Жагаль, Варвара Дзегцярова).

На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель храма Ушэсця Гасподняга протаіерэй Дзмітрый Пасечнік, які выступіў з прывітальным словам да навучэнцаў і педагогаў школы, павіншаваў усіх з Раством Хрыстовым і Навагоддзем.

Наталля Шарнацкая, намеснік дырэктара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о