Вада, што нясе цяпло, павінна быць чыстай

0
583

Не кожны ведае, што перад тым, як вада трапляе ў кацёл для нагрэву, а потым і ў ацяпляльную сістэму, яна праходзіць некалькі стадый ачысткі. Сярод адказных за гэтую справу – апаратчык хімвадачысткі 3 разраду ўчастка міні-ЦЭЦ Ірына Ермалюгіна.

Вада, што нясе цяпло, павінна быць чыстай
– Каб воданагравальнае і ацяпляльнае абсталяванне працавалі належна і не псаваліся ад рэчываў, якія можа ўтрымліваць вада, а гэта ў першую чаргу жалеза і солі, мы павінны тэрмінова ажыццяўляць яе ачыстку. Працэдура складаецца з 4-ох этапаў: абезжалезванне, абезсольванне, вугальная фільтрацыя і фільтрацыя тонкай ачысткі праз агрэгат “Осмас”. Важны прынцып: бесперапынная работа. Рэзервуар ачышчанай вады, емістасцю ў 5 кубічных метраў, павінен заставацца напоўненым, – падзялілася тонкасцямі сваёй справы жанчына.

Працоўны дзень Ірыны Казіміраўны пачынаецца ў 7:45. Пасля праверкі абсталявання, каля 9-ай раніцы, пачынаецца першы забор аналізаў вады, якія і паказваюць, як трэба наладзіць фільтры ачысткі. Аналізы, дарэчы, ажыццяўляюцца кожную гадзіну, таму і працэс фільтрацыі пастаянна карэкціруецца, калі ў гэтым ёсць патрэба пры змяненні паказчыкаў якасці вадкасці. Ад работы спецыялістаў ачысткі залежыць падача цяпла ва ўсе кватэры горада, што далучаны да цэнтральнай сістэмы ацяплення.

Ірына Ермалюгіна – шчаслівая маці. Разам з мужам, што працуе ў галіне лясной гаспадаркі, выгадавалі трох дзяцей: двое старэйшых хлопцаў ужо дарослыя, а малодшы заканчвае 9-ты клас.

Напярэдадні свята наша гераіня пажадала калегам моцнага здароўя і спакойнай працы без аварыйных сітуацый.

Арцём Гусеў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о