Сёння Петрыкаў паспяхова яднае ў сабе гісторыю і сучаснасць, багацце беларускай культуры і тэндэцыі развіцця рэгіёнаў, бясцэнны вопыт старэйшага пакалення і энергію моладзі. Наш горад быў і застаецца камфортным і ўтульным для жыцця людзей. Шчыра ганарымся землякамі і ўдзячны ім за асабісты ўклад у яго развіццё. Дзякуючы таленту і працавітасці петрыкаўчан, мы сустракаем свята новымі поспехамі, рэалізуем планы дзеля росквіту малой радзімы.
У гэты святочны дзень з удзячнасцю ўспамінаем ратны і працоўны подзвіг старэйшых пакаленняў: ветэранаў, якія прынеслі жыццё і свабоду, працаўнікоў, якія паднялі з руін народную гаспадарку. У сваіх сэрцах захоўваем светлую памяць пра землякоў, жыццё якіх абарвалася ў гады ваеннага ліхалецця. Іх бессмяротны подзвіг, мужнасць, стойкасць заўсёды будуць узорам патрыятызму і вернасці радзіме.
Дзякуй за любоў да роднага горада, за ўдзел у яго лёсе, беражлівыя адносіны да спачыны.
Ад усёй душы жадаем дабрабыту, шчасця, радасці, здароўя, а роднай Петрыкаўшчыне – стабільнасці, міру і дынамічнага развіцця!

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о