“Паэзія – вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары”

0
219

“Паэзія – вясёлкавы мост  ад сэрца людскога да мары”

21 сакавіка ў Сусветны дзень паэзіі раённая цэнтральная бібліятэка запрасіла на літаратурную гасцёўню паэтаў Петрыкаўшчыны, прыхільнікаў вершаванага слова, моладзь.

Мерапрыемства стала цудоўнай нагодай яшчэ раз пацешыць сваю душу прыгажосцю вершаванага радка.
У пачатку сустрэчы арганізатар гасцёўні, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Алена Сцяфняк расказала прысутным пра вытокі паэзіі і місію паэта. Для запрошаных была аформлена выстава “Петрыкаўшчына таленавітая”, на якой можна было ўбачыць фотаздымкі паэтаў нашага раёна і іх лірычныя зборнікі.
На сустрэчы прысутнічалі добра вядомыя сваёй творчасцю жыхарам раёна Любоў Арлова і Антаніна Рыбалка. Паэткі ўспаміналі, як прыйшлі да паэтычнага слова, чыталі свае вершы.
– Напэўна, кожны чалавек можа спасцігнуць таямніцы паэзіі, але для гэтага трэба быць чулым, назіральным, адкрытым душой. Пісаць вершы дадзена не кожнаму. Але навучыцца разумець іх, адчуваць – можна, – упэўнена Любоў Мікалаеўна.
– Паэзія для мяне – мой унутраны свет, які падтрымлівае мяне ў цяжкія моманты, дазваляе выказацца пра любоў да Радзімы, да яе прыроды і звычаяў, і ўплывае на станаўленне майго характару і асобы, – дзялілася Антаніна Адамаўна.
Прыемным сюрпрызам і адкрыццём для прысутных стала чытанне сваіх твораў жыхаркай райцэнтра Вольгай Назаранка. Зямлячка паказала сябе не толькі як таленавіты аўтар, а і натхнёны прамоўца. Безумоўна, яе вершы годныя для вялікай аўдыторыі і калектыў рэдакцыі будзе рады бачыць Вольгу Мікалаеўну сярод пазаштатных аўтараў “Петрыкаўскіх навін”.
Спатканне з Паэзіяй у той дзень стала сапраўдным святам, а падарункам – новыя вершы землякоў. Адзін з іх – ад Антаніны Рыбалка – прапануем вашай увазе:

Стала ты мне родной,
          Беларусь
На земле своих предков живу,
С благодарностью память их чту.
Стала ты мне родной, Беларусь,
Дорожу, земляками горжусь.

Скромный домик дворца мне милей,
Здесь растила родных дочерей.
Зацветает весною наш сад,
Пью душистых цветов аромат.

В церковушку пойду я опять:
Там молилась по праздникам мать.
Где восковая тает свеча,
Исцеляется наша душа.

Зазвенит соловьиная трель –
Мир стоит над Отчизной моей.
Мир изменчив и полон забот,
Пусть война обойдёт мой народ!

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о