Некалькі гадоў таму я сустрэў чалавека, якога ведаю з дзяцінства. Жыццё з цягам часу зра-біла нас, сяброў дзяцінства, звычайнымі знаёмымі. Сцэнарый да болі вядомы – я, пасля навучання, вярнуўся ў родны горад, ён, як чалавек ініцыятыўны і таленавіты, знайшоў сябе ў сталіцы. Ішлі гады і мы абодва абраслі сваімі надзённымі, большай часткай побытавымі праблемамі. Аўтар гэтых радкоў уяўляў сабой, як кажуць у народзе, звычайнага петрыкоўца, а Саша – жыхара сталіцы.

Формула праблемы з мноствам пераменныхУ час адной з нешматлікіх сустрэч Аляксандр абурана звярнуў увагу на тое, як безадказна жыхары ваеннага гарадка пакідаюць свае аўтамабілі на газонах. “Караў бы кожнага! Выходзь і штрафуй першага, другога … дзясятага!”, – адзначаў хлопец. Я ж з усмешкай прыкмячаў пытанне, якое хвалюе маладога мінчука. “Даражэнькі, гэта не самая вострая праблема. А што да расліннасці ці фотасінтазу, то паглядзі навокал – на Петрыкаўшчыне хапае пустыроў, дзе з-за безгаспадарчасці буяе бадылле хіба не ў наш рост! Дзе-дзе, а ў нас флоры паўсюдна зялёнае святло”, – жартаваў у адказ.

Здаецца, многія чытачы так ці інакш пагадзіліся б з такім падыходам да агучанага пытання, маўляў, ты б яшчэ ў вёску прыехаў ды паглядзеў, дзе людзі сваё аўто паркуюць! Але адзначаная сітуацыя хавае за сабою вельмі зручны прыём прыхоўвання праблемы і элементарнае ігнараванне закона. Карацей, усе мае перакананні суразмоўцы, што сітуацыя тут не вартая асаблівай увагі, наўпрост былі памылкай.
Тое, што, на мой погляд, існуюць больш вострыя праблемы, не адмяняе пытання, агучанага Шурам і зусім не адмяняе патрабавання закона – пункта 143.15 Правілаў дарожнага руху. Іншая справа, што за кожнай заўважанай нядобрасумленнай паркоўкай крыецца свая маленькая гісторыя. Якая? Давайце разбірацца.

Існуюць сапраўды абыякавая вадзіцелі, што глядзяць на свет не толькі праз лабавое шкло, але і скрозь прызму ўласнай эгацэнтрычнасці. “На траве? – нармалёва, не ўпісаўся ў парковачнае месца – праблема не мая, заняў месца для інваліда – гэта на хвілінку, колькі іх у нас тут ёсць, людзей з абмежаванымі магчымасцямі?!” Мяркую, з падобным пунктам гледжання сустракаўся кожны: у іншых і гараж ёсць, але аўто, для зручнасці, стаіць каля дома, ледзь не на дзіцячай пляцоўцы…

Безадказных вадзіцеляў добра відаць там, дзе гарадская інфраструктура прадугледжвае дастатковую колькасць парковак, але запаветнае вольнае месца знаходзіцца не пад акном ўласніка. Вось і з’яўляюцца машыны там, дзе іх быць не павінна, за тое – пад наглядам.

А як быць тым, хто жыве ў раёнах шматкватэрнай забудовы савецкага часу, калі само разуменне побыту грамадзяніна не прадугледжвала такой колькасці ўласных аўтамабіляў? Бліжэйшы прыклад – той жа мікрараён “Ваенны гарадок”. Забудова тут пачалася яшчэ ў сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя і з цягам часу жылы масіў станавіўся ўсё больш шчыльным. Сярод сквера, вуліцы з алеямі і вялікіх па плошчы дзіцячых пляцовак не знаходзілася, ды і не было патрэбы ў месцы для вялікай колькасці машын, але сітуацыя з цягам часу змянілася і зараз хіба не кожны трэці, калі не другі ўласнік кватэры мае аўто. Вельмі дарэчы прыйшлася абноўленая прыдымавая паркоўка ў двары дома № 1 па вуліцы Каралёва, але істотна сітуацыю яна не змяніла – машыны знаходзяць прытулак ледзь не ў кожным больш-менш свабодным месцы, у тым ліку і на зеляніне.

Зусім іншая сітуацыя склалася праз дарогу каля Еўраапта. Пя-ціпавярховы дом дзеліць двор з інтэрнатам, асфальта тут хапае злішкам, тым больш што і пад вядомай усяму раёну крамай узведзена вялікая паркоўка. Таму пабачыць тут машыну, што стаіць на газоне, будзе хутчэй выключэннем, чым пэўнай тэндэнцыяй.
Пэўна, чытачы чакаюць ад мяне прапановы. Мне так здаецца, што пытанне паркоўкі на газонах павінна быць вырашана цывілізаваным шляхам. Якасны маніторынг дазволіў бы выявіць найбольш праблемныя месцы. За гэтым варта было б, улічыўшы меркаванні жыхароў і з пункту гледжання ўсіх патрабаванняў, пашукаць найбольш зручны кавалак зямлі і ўзвесці тут паркоўку, хутчэй за ўсё платную.

Я разумею абуранасць некаторых уласнікаў, але гэта вырашыла б мноства пытанняў. Па-першае, жыхары першых паверхаў шматкватэрных дамоў у летні перыяд, калі вокны адчынены, уздыхнулі б зранку свежым паветрам, а не выхлапнымі газамі. Па-другое, уладальнікі аўто не хваляваліся б за сваіх жалезных коней, бо тыя знаходзіліся б пад пільным наглядам варты. Згадзіцеся, прыемна пазбавіцца галаўнога болю ў выглядзе пытання: “Ці не занялі “маё” месца?”, – ведаючы, што тваё месца застанецца свабодным па факце аплаты. Па-трэцяе, спакайней было б і бацькам, калі б тыя ведалі, што іх дзіця знянацку не выскачыць у двары пад колы аўтамабіля, кіроўца якога шукае прытулак бліз свайго пад’езда. Ну і па-чацвёртае, платная паркоўка – гэта паслуга, аказанне якой створыць некалькі працоўных месцаў. Усё гэта, зразумела, павінна быць арганізавана з улі-кам плацежаздольнасці зацікаўленых. Магчыма, гэта і ўтопія, але на такі выпадак і існуе вывучэнне грамадскага меркавання.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о