Ужо 12 гадоў у ААТ “Курыцічы” працуе Міхаіл Баўсун. Гарачая пара для аграрыя пачалася са жніва і працягваецца да дня, пакуль экіпаж не прывязе апошні сабраны ўраджай зерня, якое і трэба прывесці да належнай вільготнасці Міхаілу Васільевічу.
У дзень яго сушыльны агрэгат “RIELLA” спраўляецца з 20-цю тонамі вільготнай кукурузы. Што тычыцца жыта і пшаніцы, то супрацоўнік рыхтаваў ад 40 да 60 тон ураджаю за суткі, які пасля належнай апрацоўкі адпраўляецца на камбікормавы завод у вёску Пціч.

Вільгаць зерня – справа далікатная

– У гаспадарку я паўшоў адразу пасля школы. Пэўна, прыклад сваякоў скіраваў мяне на шлях аграрыя. Восенню прасцей, таму мой працоўны дзень цягнецца з 8-мі гадзін раніцы да 5-ці вечара. Ну а летам, як і кожны заняты на жніве, я прыступаў да абавязкаў на світанку і завяршаўся мой працоўны дзень, бывала, апоўначы.
– Вольны час размяркоўваю па-рознаму. Дапамагаю родным па гаспадарцы, пэўнай увагі патрабуе аўтамабіль. Зрэдку ўдаецца выбрацца на рыбалку ці сустрэцца з сябрамі, – адзначыў Міхаіл.

Па словах суразмоўцы, работай ён задаволены і плануе і надалей аддана працаваць у роднай гаспадарцы. Да абавязкаў мужчына намагаецца заўсёды ставіцца сумленна. Ну а родныя Курыцічы – выдатнае месца недалёка ад райцэнтра, каб планаваць стварэнне сям’і.

Напрыканцы размовы Міхаіл Васільевіч павіншаваў калег са святам і пажадаў усім моцнага здароўя і дабрабыту.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о