Ураджэнка Петрыкава сярод фіналістак Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2023”

0
1620

24 дзяўчыны з усіх куткоў рэспублікі прыехалі ў сталіцу, каб ажыццявіць сваю мару і нарэшце пачаць барацьбу за жаданую карону.

За плячыма канкурсантак кастынгавая ліхаманка, знясільваючы паўфінал, месяцы працы над карэкціроўкай знешніх даных і ўдасканаленне навыкаў дэфіле, пачуцця стылю і ўмення рабіць візаж.

Ураджэнка Петрыкава сярод фіналістак  Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2023”

Сярод прыгажунь і ўраджэнка Петрыкава Анастасія Таргонская. Дзяўчына скончыла сярэднюю школу нумар 2. Цяпер яна студэнтка 1 курса Гомельскага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта. Па словах Анастасіі, патрапіць у фінал галоўнага конкурсу прыгажосці нашай краіны яна марыла даўно.

“Яшчэ ў мінулым годзе, калі я з заміраннем сэрца сачыла, як дзяўчаты дэфіліруюць па прыгожай сталічнай сцэне, адразу пра сябе адзначыла: я таксама хачу. Хто б мог падумаць, што мая мара здзейсніцца, ды яшчэ так хутка, – падзялілася з намі канкурсантка. – Цяпер, калі нашы дні напоўнены шматлікімі фотасесіямі і рэпетыцыямі, з радасцю азіраюся назад, успамінаючы той самы вырашальны дзень, калі я трапіла на першы кастынг. А пайшла на яго ў дадатковы фінальны дзень, што арганізавалі для дзяўчын, якія ў першыя дні па нейкіх прычынах не патрапілі на кастынг.

Як адзначыла суразмоўца, вялікую ролю ў яе жыцці адыграў “Тэатр мод” Петрыкаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, удзел у якім на працягу некалькіх гадоў даў Анастасіі неабходныя ўменні і навыкі. Яна змагла адчуваць сябе на сцэне ўпэўнена.

“Дзякуючы педагогам я навучылася правільна дэфіліраваць і стаяць прыгожа на сцэне, на дадзены момант гэта вялікі плюс, бо ў многіх дзяўчат такога вопыту не было і ім трэба яшчэ навучыцца ўсяму”, – расказала дзяўчына.

Сярод канкурсантак ёсць студэнткі, але ў асноўным фіналісткі – прадстаўніцы працуючай моладзі. Прафесіі ў дзяўчат, дарэчы, самыя розныя. За карону “Міс Беларусь” будуць змагацца настаўнікі, мядсёстры, інжынеры, праграмісты, а таксама архітэктар, следчы, IT-спецыяліст і нават будучы ўрач-кардыяхірург.

“Рэпетыцыі ў нас з раніцы і да позняга вечара. Даводзіцца, вядома, вельмі рана ўставаць. Звычайна ўздым у 6 раніцы. Да 21 гадзіны мы працуем. Днямі ў нас адбылася фотасесія ў купальніках. На дадзены момант я не магу расказаць пра ўсе сюрпрызы, якія мы рыхтуем на фінал, скажу толькі, што будуць шыкоўныя дэкарацыі і шмат вады: 86 тон. З дзяўчатамі мы пасябравалі хутка. Здаецца, што зараз пражываем адзін з найцікавейшых этапаў у нашым жыцці”, – завяршыла інтэрв’ю Анастасія.

А мы ўдакладнім, што шоу прыгажосці “Міс Беларусь-2023” адбудзецца 8 верасня. Падтрымаем зямлячку!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Ураджэнка Петрыкава сярод фіналістак  Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2023”
07-08-2023 Фото Дарьи Титовой. г. Минск. Гостиница «Планета». Мисс Беларусь: заселение в гостиницу, знакомство, первые интервью. красота
Ураджэнка Петрыкава сярод фіналістак  Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2023”
07-08-2023 Фото Дарьи Титовой. г. Минск. Гостиница «Планета». Мисс Беларусь: заселение в гостиницу, знакомство, первые интервью. красота

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о