Судом Петрыкаўскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара вёскі Муляраўка па частцы 1 артыкула 340 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (загадзя ілжывае паведамленне пра небяспеку).

Як было ўстаноўлена ў ходзе следства два жыхары дадзенай вёскі ў 5 гадзін раніцы сталі ўжываць спіртныя напоі па месцы жыхарства аднаго з іх. Бліжэй да 8 гадзін гаспадар кватэры сказаў, што яму трэба збірацца на работу і спіртныя напоі ўжываць ён больш не будзе. Пакрыўдзіўшыся на гэта, другі сабутыльнік патэлефанаваў у Петрыкаўскі РАУС на лінію “102” і паведаміў, што асоба, з якой ён распіваў спіртное, замініравала поезд.

У хуткім часе на адрас, адкуль было атрымана паведамленне, прыехалі супрацоўнікі міліцыі на разбіральніцтва. Падазраваны прызнаўся, што ніякага мініравання на самой справе не было.

У ходзе папярэдняга следства абвінавачаны віну ў здзяйсненні інкрымінуемага злачынства прызнаў у поўным аб’ёме і раскаяўся ў садзеяным, і патлумачыў, што ўсяму віною стала знаходжанне яго ў стане алкагольнага ап’янення.
Прысудам суда Петрыкаўскага раёна ад 25 лютага 2022 года ён асуджаны да пакарання ў выглядзе штрафа ў памеры 80 базавых велічынь.

Сяргей ТАБОЛІЧ,
пракурор раёна саветнік юстыцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о