Галоўны дакумент у палацы Румянцавых і Паскевічаў атрымалі 30 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных раёнаў Гомельскай вобласці. Сярод іх – юнакі і дзяўчаты, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, грамадскім жыцці, творчасці, спорце.
Вучань сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава Максім Ермалюгін атрымаў свой першы пашпарт з рук губернатара вобласці Івана Крупко.

Пашпарт дае грамадзянам бяспеку
Губернатар вобласці ўручае пашпарт петрыкаўчаніну

Мы сустрэліся з хлопцам, каб даведацца, якія эмоцыі ён адчуваў у той момант.
– Эмоцыі перапаўняюць, – адказаў Максім. – Атрымаць пашпарт у Дзень Канстытуцыі – асаблівая радасць. Гэты дакумент дае грамадзянам бяспеку і недатыкальнасць, гарантыю таго, што дзе б мы ні знаходзіліся, мы знаходзімся пад абаронай сваёй дзяржавы. Мы вывучаем гісторыю краіны і ўжо ясна разумеем, якое гэта шчасце нарадзіцца і жыць у моцнай і незалежнай дзяржаве. Сёння я атрымаў пашпарт і лічу гэта першым крокам у дарослае жыццё. Дакумент сімвалізуе пачатак новага этапа самастойнага жыцця, поўнага цікавых і значных падзей.
– Не дазваляйце мяняць гісторыю, напісаную крывёй і потым нашых бацькоў і дзядоў. Тым больш што з гэтага дня захаванне гістарычнай памяці пра гераічнае мінулае беларускага народа пад абаронай Канстытуцыі, – звярнуўся да моладзі губернатар. – Жадаю вам, маладым, любіць сваю Радзіму і рабіць усё, каб яна была мірнай, спакойнай і бяспечнай, каб яе аўтарытэт яшчэ больш умацаваўся на сусветнай арэне.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о