Днямі ў першай гарадской школе адбылася сустрэча ў рамках патрыятычнай акцыі “ДТСААФ – моладзі, моладзь – Радзіме” і месячніка абаронна-патрыятычнай работы.

Упэўнены крок у будучыню дапаможа зрабіць ДТСААФ

Распачаў гутарку з вучнямі 9-10 класаў кіраўнік раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Рудзько, які прапанаваў прысутным відэаролік пра дзейнасць таварыства і распавёў пра гісторыю, асноўныя задачы і сучасныя дасягненні ДТСААФ.

Упэўнены крок у будучыню дапаможа зрабіць ДТСААФ
Пра сумесную работу таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь расказаў маладым людзям ваенны камісар Петрыкаўскага раёна Аляксандр Адамоўскі. Мноства ваеннаслужачых, што выконвалі свяшчэнны абавязак, атрымалі вайсковую спецыяльнасць яшчэ да прызыву, што ў далейшым вызначыла службу хлопцаў у арміі. Ды і ўвогуле, як адзначыў ваенком, мець прафесію вадзіцеля, якую дазваляе атрымаць таварыства, значыць забяспечыць сабе больш упэўнены крок у будучыню. Тым больш, што ДТСААФ рыхтуе кіроўцаў усіх катэгорый транспартных сродкаў.

Упэўнены крок у будучыню дапаможа зрабіць ДТСААФУпэўнены крок у будучыню дапаможа зрабіць ДТСААФПра патрыятычнае выхаванне, захаванне памяці пра подзвіг народа ў Вялікай Айчыннае вайне распавялі старшыня райарганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Фёдар Жукавец і старшыня райарганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Мікалай Жукоўскі. Абодва саюзы з’яўляюцца добрымі сябрамі таварыства: разам удзельнічаюць і агранізоўваюць многія мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці.

Упэўнены крок у будучыню дапаможа зрабіць ДТСААФНапрыканцы сустрэчы маладыя людзі атрымалі запрашэнне на вучобу ў ДТСААФ і пажаданні ў цвёрдым вызначэнні свайго лёсу.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о