Днямі завіталі да механізатараў ААТ “Петрыкаўскі аграсэрвіс”. У гаспадарцы поўным ходам ідзе вывазка арганічнага ўгнаення з малочна-таварных фермаў і жывёлагадоўчага комплексу.

Унясенне арганікі – справа сур’ёзнаяДзмітрыя Даніленка, Сяргея Корбута і Аляксея Шурубкіна мы сустрэлі на ўнясенні ўгнаенняў на палетках Кашэвічаў. Мужчыны, сціплыя да размовы, коратка распавялі пра сваю працу і жыццё.

Кожны дзень пачынаецца з самай раніцы, бо работы шмат, патрэбна хутка падрыхтаваць поле да севу. Работы пачаліся яшчэ 20 лютага і працягваюцца дасюль. Ужо вывезена больш за 35 тысяч тон арганікі. Дырэктар сельгаспрадпрыемства мяркуе, што гэта толькі палова ад запланаванага.

“Пачалі работу ўжо ў другой палове сакавіка, шмат чаго залежыць да надвор’я”, – распавялі спецыялісты. – Пакуль спраўляемся, работа ідзе згодна плану”.
Дзмітрый Даніленка не так даўна ўладкаваўся на працу ў Аграсэрвіс. Адказвае, што так склалася жыццё. Раней жыў і працаваш пад Мінскам, але родная зямля прыняла сына. Тым больш, што працы хапае. Скончыў мужчына Залескую сярэднюю школу, затым паступіў у Чырвонабярэжскі дзяржаўны аграрны каледж.
А вось Сяргей Корбут пра працу ў полі ведае шмат чаго. У мужчыны і маці, і бацька працавалі ўсё жыццё ў гаспадарцы.

– Я са шматдзетнай сям’і, бацька працаваў трактарыстам, маці – даяркай. Так што мне было наканавана лёсам працаваць у полі.
Аляксей Шурубкін з Бяланавічаў, самы малады з брыгады, але з вялікім вопытам працы ў ААТ “Петрыкаўскі аграсэрвіс”. У прадпрыемстве Сяргей працуе шэсць гадоў. Адказвае, што падабаецца. Дома героя чакае жонка і двое дзяцей.
Мужчыны працуюць зладжана, не прыпыняючы тэхніку ні на хвіліну, а значыць, ураджай будзе добры.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о