Выкананне мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны” на асаблівым кантролі мясцовых органаў улады. Дадзеная тэма стала асноўнай у парадку дня пасяджэння пастаяннай камісіі па мандатах, законнасці, мясцовым кіраванні і самакіраванні Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, якое прайшло на базе Лучыцкага сельскага Савета.

 Каб зберагчы гісторыю  Каб зберагчы гісторыюМесца правядзення паседжання камісіі было абрана не выпадкова. Дзейнасць Лучыцкага сельвыканама па ўвекавечанні памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны пастаўлена на належны ўзровень і мае станоўчы вопыт цеснага супрацоўніцтва з насельніцтвам вёскі, землякамі, якія пражываюць за межамі краіны. Пачалася праца камісіі з ускладання вянка ля помніка ахвярам вайны. Памятнае месца, размешчанае ў цэнтры вёскі, мае годны выгляд: сучаснае добраўпарадкаванне, акрамя асноўнай пліты – дзесяць мармуровых, на якіх размешчаны прозвішчы загінуўшых у гады ваеннага ліхалецця жыхароў Лучыцкага сельскага Савета. Усё гэта – вынік грамадзянскай ініцыятывы, асабісты ўклад ва ўвекавечанне памяці продкаў ураджэнца Лучыц, які цяпер пражывае ў Расійскай Федэрацыі.

– Спонсарам такой высакароднай справы выступіў наш зямляк і праца па ажыццяўленні задуманага намі праведзена вялікая: падрыхтоўка тэрыторыі, узвядзенне помніка і памятных пліт, агароджа, добраўпарадкаванне месца, афармленне адпаведных дакументаў, – дзеліцца старшыня Лучыцкага сельскага Савета Ала Якавец. – Дадзенае месца часта наведваюць  мясцовыя жыхары, моладдзь, госці вёскі.

 Каб зберагчы гісторыю  Каб зберагчы гісторыюАналізуючы работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання па выкананні праграмы ўвекавечання памяці загінуўшых пры абароне Айчыны, дырэктар Петрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Трухановіч адзначыла, што ўсе 75 воінскіх пахаванняў і пахаванні ахвяр вайны на тэрыторыі раёна, дзе налічваецца 7025 загінуўшых, знаходзяцца ў належным стане. Сіламі сельвыканкамаў і замацаваных арганізацый практычна ва ўсіх памятных месцах праведзены касметычныя рамонты. За апошнія два гады складзена 15 пашпартоў на пахаванні ахвяр вайны, выяўленых пракуратурай Петрыкаўскага раёна па крымінальнай справе аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады вайны. За бягучы год выяўлены 292 прозвішчы загінуўшых і пахаваных на тэрыторыі раёна, складзены 4 інфармацыйныя лісты для правядзення пошукавых работ па пацвярджэнні звестак і далейшага перапахавання астанкаў.

– Работа па захаванні памяці абаронцаў Айчыны патрэбна, каб зберагчы гісторыю, не дапусціць яе скажэння і паўтарэння, – адзначыў падчас мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч. – У гэтай справе вялікая роля і адказнасць адведзена мясцовым выканаўчым камітэтам. Весціся яна павінна на самым годным узроўні – мы не маем маральнага права па-іншаму ставіцца да памяці продкаў.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о