Камбайнер Мікалай Крышчук і яго памочнік Максім Булава з УП “Палессе-Аграінвест” на “КЗС-1218” убралі 323 гектары плошчы і намалацілі 1018 тон зерня і занялі другое месца сярод лідараў на ўборцы зерневых культур сярод экіпажаў камбайнераў.

У полі лянівым не месцаЗ Мікалаем мы сустрэліся ў полі. Разам са сваім памочнікам ён рыхтаваў камбайн да выхаду ў поле.
– Сёння будзем прыбіраць авёс, – распавёў малады чалавек. – У дзень намалочваем у сярэднім 60 тон. Так, сапернікі ў нас таксама не дрэмлюць, каб абыйсці кагосьці ў паказчыках, вядома, патрэбна яшчэ дапамога надвор’я і стан збожжавых. Калі няма пустазелля, машына не забіваецца, а значыць, час не ідзе на яе чыстку.
– Мікалай, вы да якога часу працуеце? – пытаюся я, імкнучыся перакрычаць камбайн.

– З 8 раніцы да 9 вечара. Потым дадому, спаць, а раніцай зноў сюды, у поле.
Мікалай нарадзіўся ў Лучыцах. Гэтае лета – восьмае па ліку, калі мужчына працуе на жніве. Раней працаваў токарам у вёсцы Галубіца.
– Улетку працы столькі, што забываеш нават пра асабістае жыццё. Узімку ўжо прасцей будзе, – смяецца механізатар. – У нашай працы без памочніка цяжка. Як толькі я стамляюся, Максім мяне падмяняе.
Мікалай асабліва не ўнікае ў спаборніцтвы ўборачнай кампаніі. Пра тое, што ён стаў другім тысячнікам у раёне даведаўся зусім нядаўна.
– Я бачыў лічбы, дадзеныя вывешвалі на стэндзе, але асаблівай увагі гэтаму не надаваў. Вядома, прыемна ведаць, што твая праца займае лідыруючыя пазіцыі. А яшчэ прыемна, што ад гэтага і зарплата будзе вышэй.
Мы пажадаем Мікалаю высокіх паказчыкаў і добрага надвор’я, якое будзе спрыяць якаснай працы. Упэўнена, у Мікалая атрымаецца дасягнуць новых вышынь. Усё яшчэ наперадзе.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о